наверх

Беларусь і Славакія выканаюць чатыры сумесныя навукова-тэхнічныя праекты ў галіне нана- і біятэхналогій

Беларусь і Славакія выканаюць чатыры сумесныя навукова-тэхнічныя праекты ў галіне нана- і біятэхналогій

2019         Просмотров: 49 Вернуться назад

Беларусь і Славакія выканаюць чатыры сумесныя навукова-тэхнічныя праекты ў галіне нана- і біятэхналогій

Беларусь і Славакія плануюць актывізаваць двухбаковае навукова-тэхнічнае і інавацыйнае ўзаемадзеянне і выканаць чатыры сумесныя праекты ў галіне нана- і біятэхналогій. Такая дамоўленасць дасягнута ў час сустрэчы намесніка Старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Сяргея Шчарбакова з Дзяржаўным сакратаром Міністэрства адукацыі, навукі, даследаванняў і спорту Славацкай Рэспублікі Вольгай Нахтманавай. Бакі таксама абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва ў галіне аграпрамысловага комплексу, медыцыны і медыцынскіх тэхналогій, фармацыі, новых матэрыялаў.

«Кантакты навукоўцаў і спецыялістаў Беларусі і Славакіі, якія развіваюцца штогод, з'яўляюцца галоўнымі фактарамі, спрыяльнымі для развіцця навукова-тэхнічнага і інавацыйнага супрацоўніцтва паміж абедзвюма краінамі», - адзначыў Сяргей Шчарбакоў.

Навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва Беларусі і Славакіі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з пагадненнем ад 27 красавіка 2017 г. Першае пасяджэнне Беларуска-Славацкай камісіі па супрацоўніцтве ў галіне навукі і тэхналогій адбылося ў г.Мiнску 25 верасня 2018 г.