наверх

Беларусь падзеліцца вопытам развіцця суб'ектаў інавацыйнай інфраструктуры з Кубай

Беларусь падзеліцца вопытам развіцця суб'ектаў інавацыйнай інфраструктуры з Кубай

2019         Просмотров: 110 Вернуться назад

Беларусь падзеліцца вопытам развіцця суб'ектаў інавацыйнай інфраструктуры з Кубай

Беларусь гатова прадаставіць Кубе перадавы вопыт і найлепшыя айчынныя практыкі развіцця інавацыйнай інфраструктуры, у тым ліку тэхнапаркаў. Пра гэта паведаміў сёння на адкрыцці Беларуска-Кубінскага навукова-практычнага семінара «Тэхнапаркі як пляцоўкі для развіцця прадпрымальніцтва і стварэння інавацыйнай эканомікі» Старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Аляксандр Шумілін. Паводле яго словаў, развіццё інавацыйнай дзейнасці, уключаючы інавацыйную інфраструктуру, ажыццяўляецца ў рамках Дзяржаўнай праграмы інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь.

«Мы лічым вельмі важным, што Рэспубліка Куба таксама абрала для сябе інавацыйны шлях развіцця эканомікі. Сённяшняму мерапрыемству папярэднічалі важныя для Кубы падзеі: упершыню прынята праграма інавацыйнага развіцця краіны, першым этапам якой стане адкрыццё першага кубінскага тэхнапарку. І нам прыемна, што Беларусь стала адной з тых краін, куды вы прыехалі ў пошуках вопыту», - сказаў Аляксандр Шумілін. Ён таксама паведаміў, што месяц таму ў прысутнасці Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і Прэзідэнта Кубы Мігеля Дыяса-Канеля была падпісана выканаўчая праграма Беларуска-Кубінскага навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва, рэалізацыя якой ужо пачалася.

У Беларусі тэхнапаркі паўсталі больш за 25 гадоў таму назад. Сярод першаадкрывальнікаў былі Навукова-тэхналагічны парк «Палітэхнік» на базе Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта і тэхнапарк у горадзе Магілёве. У цяперашні час у краіне дзейнічае 25 суб'ектаў інавацыйнай інфраструктуры: 16 тэхнапаркаў, 8 цэнтраў трансферу тэхналогій, а таксама размешчаны ў структуры ДКНТ Беларускі інавацыйны фонд.

Дынамічнае развіццё суб'ектаў інфраструктуры суправаджаецца якасным ростам паказчыкаў працы тэхнапаркаў. Так, аб'ём выпуску прадукцыі (працаў, паслугаў) рэзiдэнтамi тэхнапаркаў за перыяд з 2015 года па цяперашні час павялічыўся практычна ў 3 разы і дасягнуў 118 млн рублёў (ці амаль 60 млн долараў ЗША, 2018). Выпуск прадукцыі на 1 рубель укладзеных бюджэтных сродкаў вырас у 3 разы. На прадпрыемствах беларускіх тэхнапаркаў працуе каля 2,5 тысячы чалавек, пры гэтым колькасць штогод ствараемых працоўных месцаў складае больш за 500 чалавек. Варта адзначыць, што да 50% вырабленай тэхнапаркамі прадукцыі пастаўляецца на экспарт.