наверх

Беларусь прапануе САІУ правесці ў Мінску дыпламатычную канферэнцыю

Беларусь прапануе САІУ правесці ў Мінску дыпламатычную канферэнцыю

2019         Просмотров: 88 Вернуться назад

Беларусь прапануе САІУ правесці ў Мінску дыпламатычную канферэнцыю

У рамках візіту ў Жэневу Старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Аляксандр Шумілін узяў удзел у працы 59-й серыі пасяджэнняў Асамблей дзяржаў - членаў Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці. У сваім выступе ён прапанаваў арганізаваць у Мінску дыпламатычную канферэнцыю САІУ па заключэнні Дамовы аб законах па прамысловых узорах.

«Мы падтрымліваем прадметную дыскусію ў дачыненні праекта Дамовы аб законах па прамысловых узорах і заклікаем усіх членаў САІУ да хутчэйшай ліквідацыі рознагалоссяў па тэксце Дамовы з мэтай правядзення дыпламатычнай канферэнцыі ў 2020 годзе. Беларусь з'яўляецца адным з заснавальнікаў ААН і адной з першых краін, якія ўступілі ў Сусветную арганізацыю інтэлектуальнай уласнасці. У сувязі з гэтым, ад імя Урада Рэспублікі Беларусь хачу прапанаваць горад Мінск у якасці пляцоўкі для правядзення дыпламатычнай канферэнцыі САІУ па заключэнні Дамовы аб законах па прамысловых узорах», - сказаў Аляксандр Шумілін. Паводле яго словаў, Мінск неаднаразова прымаў на высокім узроўні найбуйнейшыя міжнародныя дыпламатычныя, кангрэсныя і спартовыя мерапрыемствы, у сувязі з чым сталіца Беларусі выдатна падыходзіць для правядзення дыпламатычнай канферэнцыі САІУ. Да таго ж, у рэспубліцы дзейнічае бязвізавы ўезд на месяц для грамадзян 73 краін свету.

«Гэты год знамянальны для нас афіцыйным візітам у Рэспубліку Беларусь Генеральнага дырэктара Фрэнсіса Гары. У рамках яго сустрэчы з кіраўніком дзяржавы і Прэм'ер-міністрам бакі высока ацанілі ўзровень двухбаковага супрацоўніцтва. Таксама ў ходзе візіту быў падпісаны новы Мемарандум аб узаемаразуменні паміж Урадам Беларусі і САІУ, які вызначыў перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва, у тым ліку па распрацоўцы стратэгіі Рэспублікі Беларусь у сферы інтэлектуальнай уласнасці на 2020-2030 гады», - сказаў Старшыня ДКНТ.

У Беларусі дзейнічае 6 спецыялізаваных законаў у дачыненні да ўсіх аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці,  якія цалкам адпавядаюць сусветным стандартам. Рэспубліка з'яўляецца ўдзельнікам 17 з 26 дамоваў САІУ. У цяперашні час вядзецца праца па далучэнні Беларусі да Маракешскай дамовы і Гаагскага пагаднення.