наверх

Больш за 140 навукова-тэхнічных распрацовак прэзентуюць на выставе «Энергетыка. Экалогія. Энергазберажэнне. Электра»

Больш за 140 навукова-тэхнічных распрацовак прэзентуюць на выставе «Энергетыка. Экалогія. Энергазберажэнне. Электра»

2019         Просмотров: 81 Вернуться назад

Больш за 140 навукова-тэхнічных распрацовак прэзентуюць на выставе «Энергетыка. Экалогія. Энергазберажэнне. Электра»

Больш за 140 навукова-тэхнічных і інавацыйных распрацовак прэзентуюць на выставе «Энергетыка. Экалогія. Энергазберажэнне. Электра», якая пройдзе ў рамках XXIV Беларускага энергетычнага і экалагічнага форуму з 8 да 11 кастрычніка 2019 г. На калектыўным стэндзе Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях свае перадавыя дасягненні прадэманструюць 24 арганізацыі, у тым ліку вышэйшыя навучальныя ўстановы Міністэрства адукацыі, прадпрыемствы і навукова-практычныя інстытуты Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Міністэрства прыроды і аховы навакольнага асяроддзя.

Сярод найбольш цікавых экспанатаў - электратранспарт (электраскутар на базе Хорс 051; электраскутар на базе Мінск Вясна; электратрайк), новы тып турбіны для ўтылізацыі другасных энергетычных рэсурсаў - «Турбасфера», аўтаматызаваная сістэма кантролю радыяцыйнага становішча (АСКРС) у зоне ўплыву БелАЭС, дызайнерскі праграмуемы экран «LED Squares Board», мадыфікаваны шматфункцыянальны вымяральны комплекс «Alma Meter-2», лячэбна-прафілактычны прэпарат «Метафітахіт», біяактыватар для сістэм аўтаномных каналізацый і інш.