наверх

Больш за 150 інавацыйных распрацовак прадэманструюць на Беларускім прамыслова-інвестыцыйным форуме

Больш за 150 інавацыйных распрацовак прадэманструюць на Беларускім прамыслова-інвестыцыйным форуме

2019         Просмотров: 126 Вернуться назад

Больш за 150 інавацыйных распрацовак прадэманструюць на Беларускім прамыслова-інвестыцыйным форуме

Больш за 150 інавацыйных распрацовак прадэманструюць на Беларускім прамыслова-інвестыцыйным форуме, які пройдзе ў Мінску 17-20 верасня, паведаміў сёння журналістам намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Сяргей Шчарбакоў, перадае БЕЛТА. «ДКНТ традыцыйна падчас выставы арганізуе калектыўны раздзел навукова-тэхнічных інавацыйных распрацовак. Гэты раздзел аб'ядноўвае экспанаты розных арганізацый – НАН, прыватнай формы ўласнасці, Міністэрства адукацыі і ўсіх, хто прыйшоў са сваімі інавацыйнымі распрацоўкамі на выставу. У гэтым годзе ў нас 25 арганізацый, якія дэманструюць больш за 150 найноўшых распрацовак», - распавёў Сяргей Шчарбакоў. Частка распрацовак створана ў ініцыятыўным парадку, частка – паводле дзяржаўных праграмаў.

Гасцям прадэманструюць дызайнерскі праграмуемы экран LED Squares, алмазападобнае пакрыццё, якое дазваляе, напрыклад, падоўжыць тэрмін працы пэўных дэталяў, новы тып турбіны для ўтылізацыі другасных цеплавых рэсурсаў. Будуць прадэманстраваны навінкі электратранспарту – самакаты, скутары і ровары.

«Мы бачым гэтую выставу і пленарныя сесіі як пляцоўку для абмеркавання наступнай пяцігодкі. Таму што гаворка ідзе не толькі пра развіццё нашай традыцыйнай прадукцыі, але і пра тое, каб фармаваць сапраўды пэўныя праекты будучыні, якія былі б экспартна арыентаваныя, мелі б высокую дабаўленую вартасць на аднаго працаўніка не ніжэй, чым, напрыклад, у Еўрасаюзе», - адзначыў намеснік старшыні ДКНТ.