наверх

ДКНТ і Фонд “Сколкава” абмеркавалі перспектывы навукова-тэхнічнага і інавацыйнага супрацоўніцтва

ДКНТ і Фонд “Сколкава” абмеркавалі перспектывы навукова-тэхнічнага і інавацыйнага супрацоўніцтва

2019         Просмотров: 120 Вернуться назад

ДКНТ і Фонд “Сколкава” абмеркавалі перспектывы навукова-тэхнічнага і інавацыйнага супрацоўніцтва

Старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Аляксандр Шумілін і старшыня Фонду “СКОЛКАВА” Аркадзь Дварковіч абмеркавалі перспектывы навукова-тэхнічнага і інавацыйнага супрацоўніцтва, у тым ліку ў сферы камерцыялізацыі і венчурнага фінансавання праектаў, абароны інтэлектуальнай уласнасці і тэхналагічнага прагназавання. Падчас сустрэчы абмяркоўвалася таксама пытанне актуалізацыі пагаднення аб супрацоўніцтве паміж ДКНТ і Фондам "Сколкава" і актывізацыі двухбаковага ўзаемадзеяння ў рамках Міждзяржаўнага савета па супрацоўніцтве ў навукова-тэхнічнай і інавацыйнай сферах (фонд “Сколкава” - аператар Міждзяржаўнай праграмы інавацыйнага супрацоўніцтва дзяржаў - удзельніц СНД на перыяд да 2020 года). 

Даведка: Пагадненне аб супрацоўніцтве ў навукова-тэхнічнай і інавацыйнай сферах паміж ДКНТ і Фондам "Сколкава" падпісана ў 2012 годзе. У рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся наступныя мерапрыемствы: Усерасійскі стартап-тур Фонду “Сколкава” ў г. Мінску ў 2015 і 2016 гадах і Летняя школа “Адкрытага універсітэта Сколкава” для маладых навукоўцаў на тэрыторыі інавацыйнага цэнтра “Сколкава” ў 2015 годзе. У 2015 годзе Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці і Цэнтр інтэлектуальнай уласнасці Фонду “Сколкава” падпісалі Пагадненне аб супрацоўніцтве. Аналагічнае пагадненне падпісана ў 2016 годзе з Дзяржаўнай установай “Беларускі інстытут сістэмнага аналізу і інфармацыйнага забеспячэння навукова-тэхнічнай сферы”. Дакументам прадугледжваецца стварэнне спрыяльных умоў і садзейнічанне камерцыялізацыі інавацыйных распрацовак Беларусі і Расіі, абмен інфармацыйнымі матэрыяламі і арганізацыя сумесных канферэнцый, семінараў, кірмашоў і дзелавых сустрэч і інш.