наверх

ДКНТ і Міністэрства адукацыі і навукі Украіны падпісалі праграму супрацоўніцтва да 2022 года

ДКНТ і Міністэрства адукацыі і навукі Украіны падпісалі праграму супрацоўніцтва да 2022 года

2019         Просмотров: 298 Вернуться назад

ДКНТ і Міністэрства адукацыі і навукі Украіны падпісалі праграму супрацоўніцтва да 2022 года

У рамках другога Форуму рэгіёнаў Беларусі і Украіны, які праходзіць 3-4 кастрычніка ў Жытоміры, Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь і Міністэрства адукацыі і навукі Украіны падпісалі выканаўчую праграму навукова-тэхнічнага і інавацыйнага супрацоўніцтва на 2019-2022 гады. Дакументам прадугледжваецца абмен навукова-тэхнічнай інфармацыяй, узаемадзеянне ў рамках праграмы «Гарызонт 2020» і ў галіне трансферу тэхналогій, а таксама правядзенне сумеснага конкурсу і рэалізацыя двухбаковых навукова-тэхнічных праектаў.

У цяперашні час Беларусь і Украіна выконваюць дзесяць навукова-тэхнічных і навуковых праектаў. Шэраг праектаў мае біямедыцынскае прымяненне: дыягностыка наватвораў малочнай залозы з морфаметрычнай ацэнкай рэцэптарнага статусу ракавых клетак; стварэнне новых шматкампанентных нанасістэм для тэрапіі і дыягностыкі салідных пухлін; стварэнне алгарытмаў і інтэлектуальнай аналітычнай сістэмы для апрацоўкі і аналізу разнастайных клінічных і біямедыцынскіх дадзеных з мэтай удасканалення дыягностыкі складаных захворванняў; распрацоўка мікрахвалевых метадаў і сродкаў для біямедыцынскай інжынерыі і інш. Акрамя таго навукоўцы працуюць над праектам гуманітарнай скіраванасці: літаратурна-моўная прастора ўкраінцаў і беларусаў XVI-XVII стст.: новыя падыходы і методыкі аналізу.

«Патэнцыял беларуска-ўкраінскага супрацоўніцтва ў навукова-тэхнічнай і інавацыйнай сферы далёка не вычарпаны і нам варта ставіць перад сабой новыя стратэгічныя мэты. Ва ўмовах інтэнсіўнага развіцця ў свеце новых тэхналогій прыярытэтнае значэнне для абодвух бакоў набывае развіццё супрацоўніцтва ў галіне высокіх тэхналогій: інфармацыйныя тэхналогіі, біятэхналогіі, фармацыя, оптыка, лазерная фізіка, цеплафізіка, біяарганічная хімія і матэрыялазнаўства», - сказаў Старшыня ДКНТ Аляксандр Шумілін. Ён таксама адзначыў, што двухбаковае навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва ажыццяўляецца на доўгатэрміновай аснове ў рамках працы Беларуска-Украінскай Міжурадавай камісіі па супрацоўніцтве ў галіне навукі і тэхналогій. Сумесна з Міністэрствам адукацыі і навукі Украіны праведзена ўжо 11 пасяджэнняў камісіі.