наверх

ДКНТ і НАН Беларусі абмеркавалі прыярытэтныя напрамкі навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці

ДКНТ і НАН Беларусі абмеркавалі прыярытэтныя напрамкі навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці

2019         Просмотров: 21 Вернуться назад

ДКНТ і НАН Беларусі абмеркавалі прыярытэтныя напрамкі навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці

На сумесным пасяджэнні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і калегіі Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь абмеркавалі праект Указа Кіраўніка дзяржавы «Аб прыярытэтных напрамках навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці на 2021–2025 гады», які падрыхтаваны ДКНТ і НАН Беларусі. Як паведаміў намеснік Старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Сяргей Шчарбакоў, дакумент падрыхтаваны на аснове Комплекснага прагнозу навукова-тэхнічнага прагрэсу для Рэспублікі Беларусь на 2021–2025 гады і на перыяд да 2040 года, Стратэгіі «Навука і тэхналогіі: 2018–2040», ухваленай на 2-м З'ездзе вучоных Беларусі, Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі.

«Праект Указа разгледжаны рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі, аблвыканкамамі, Мінскім гарвыканкам, арганізацыямі, падпарадкаванымі Ураду Рэспублікі Беларусь, дзяржаўнымі органамі і дзяржаўнымі арганізацыямі, падпарадкаванымі Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь. Праект таксама разгледжаны ў Дзяржаўных экспертных саветах, навуковай грамадскасцю і бізнэсам. Канструктыўныя і абгрунтаваныя прапановы ўлічаны ў дадзеным дакуменце», – падкрэсліў ён.

Так, прадугледжваецца шэсць прыярытэтных напрамкаў навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці на 2021–2025 гады. Гэтыя напрамкі наступныя:

1. Навукаёмістыя інфармацыйна-камунікацыйныя, лічбавыя і міждысцыплінарныя тэхналогіі;

2. Біялагічныя, хімічныя, медыцынскія і фармацэўтычныя тэхналогіі;

3. Энергетыка, экалогія і рацыянальнае прыродакарыстанне;

4. Машынабудаванне і інавацыйныя матэрыялы;

5. Аграпрамысловыя і харчовыя тэхналогіі;

6. Забеспячэнне бяспекі чалавека, грамадства і дзяржавы.

Кожнае з дадзеных напрамкаў канкрэтызуецца праз прызму адпаведных ключавых тэхналогій. У параўнанні з бягучай пяцігодкай гэтых напрамкаў на 33% менш за колькасць прыярытэтных напрамкаў навукова-тэхнічнай дзейнасці і на 46% менш за колькасць прыярытэтных напрамкаў навуковых даследаванняў. Новыя прыярытэтныя напрамкі дадуць магчымасць сканцэнтраваць намаганні на сапраўды прарыўных праектах. Пры гэтым захаваецца пераемнасць з зачынам бягучай пяцігодкі.

Прапанаваныя прыярытэтныя напрамкі навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці Рэспублікі Беларусь у цэлым адпавядаюць прыярытэтнымі напрамкам Расійскай Федэрацыі і шэрагу эканамічна высокаразвітых краін (ЗША, Нямеччына, Японія, Францыя, Вялікабрытанія, Кітай, Швецыя).

Рэалізацыя прыярытэтаў праз выкананне заданняў навуковых і навукова-тэхнічных праграмаў, праектаў ДПІР забяспечыць да 2025 года выкананне наступных паказнікаў сацыяльна-эканамічнага развіцця:

- удзельная вага інавацыйна актыўных арганізацый – 27,5 адсоткаў ад агульнай колькасці арганізацый апрацоўчай прамысловасці. Гэтыя значэнні адпавядаюць узроўню такіх еўрапейскіх краін, як Харватыя (34%), Іспанія (27%), Славакія (26%);

- удзельная вага інавацыйнай прадукцыі ў агульным аб'ёме адгружанай прадукцыі арганізацыямі апрацоўчай прамысловасці – 22,0 адсоткі (напрыклад: Літва (23%), Нямеччына (19%), Бельгія (18%));

- доля экспарту навукаёмістай і высокатэхналагічнай прадукцыі ў агульным аб'ёме беларускага экспарту – 35,0 адсоткаў (Сербія (36%), Партугалія (35%), Турцыя (33%)).

У бліжэйшы час прыярытэтныя напрамкі навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці на 2021–2025 гады плануецца разгледзець на пасяджэнні Камісіі па пытаннях дзяржаўнай навукова-тэхнічнай палітыкі пры Савеце Міністраў Рэспублікі.