наверх

ДКНТ і НЦІУ ўпершыню правядуць конкурс па стварэнні сацыяльнай рэкламы ў сферы інтэлектуальнай уласнасці

ДКНТ і НЦІУ ўпершыню правядуць конкурс па стварэнні сацыяльнай рэкламы ў сферы інтэлектуальнай уласнасці

2019         Просмотров: 81 Вернуться назад

ДКНТ і НЦІУ ўпершыню правядуць конкурс па стварэнні сацыяльнай рэкламы ў сферы інтэлектуальнай уласнасці

Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь сумесна з ДУ "Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці» аб'яўляе з 1 кастрычніка 2019 года прыём заявак на конкурс па стварэнні сацыяльнай рэкламы ў сферы інтэлектуальнай уласнасці. Пра гэта паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі старшыня ДКНТ Аляксандр Шумілін. Паводле яго слоў, асноўная мэта конкурсу - папулярызацыя і распаўсюджванне ведаў аб інтэлектуальнай уласнасці, прыцягненне ўвагі да гэтай тэмы шырокай грамадскасці, у тым ліку яе самай актыўнай часткі - творчай моладзі. На конкурс прымаюцца тэкставыя, графічныя і відэаматэрыялы. Самыя лепшыя і крэатыўныя з іх (па выніках конкурсу) будуць выкарыстаныя ў якасці сацыяльнай рэкламы інтэлектуальнай уласнасці. «Конкурс інтэлектуальнай уласнасці - гэта першае мерапрыемства з серыі плануемых да правядзення Дзяржкамітэтам па навуцы і тэхналогіях і Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці. Ён пазіцыянуецца як пляцоўка творчага росту для яго ўдзельнікаў, якім будзе аказвацца падтрымка і пасля завяршэння конкурсу, у тым ліку шляхам удзелу ў іншых нашых мерапрыемствах», - сказаў Аляксандр Шумілін.

Правядзенне конкурсу падтрымалі Сусветная арганізацыя інтэлектуальнай уласнасці, Міністэрства інфармацыі, Міністэрства культуры і Міністэрства адукацыі, установы адукацыі (БДУ, у тым ліку факультэт журналістыкі, Акадэмія мастацтваў, Расійская дзяржаўная акадэмія інтэлектуальнай уласнасці), сродкі масавай інфармацыі, прыватныя арганізацыі, інтарэсы якіх датыкаюцца з інтэлектуальнай уласнасцю (Брэнд года, Асацыяцыя Рэкламных Арганізацый, Космас-ТБ). Генеральнымі спонсарамі праекта выступілі мабільны аператар А1 і Асацыяцыя абароны інтэлектуальнай уласнасці «Белбрэнд». Яны падрыхтавалі прызы для ўдзельнікаў конкурсу, а таксама далі пляцоўку для правядзення цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў конкурсу.