наверх

ДКНТ узяў удзел у працы 6-га Форума рэгіёнаў Расіі і Беларусі ў Санкт-Пецярбурзе

ДКНТ узяў удзел у працы 6-га Форума рэгіёнаў Расіі і Беларусі ў Санкт-Пецярбурзе

2019         Просмотров: 48 Вернуться назад

ДКНТ узяў удзел у працы 6-га Форума рэгіёнаў Расіі і Беларусі ў Санкт-Пецярбурзе

Сёлета цэнтральнай тэмай Форуму сталі міжрэгіянальныя сувязі як аснова фармавання адзінай культурнай і гуманітарнай прасторы народаў Беларусі і Расіі, а таксама стратэгічныя прыярытэты развіцця Саюзнай дзяржавы, найважнейшым з якіх з'яўляецца фармаванне адзінай навукова-тэхнічнай прасторы. З мэтай аб'яднання і развіцця навукова-тэхнічных патэнцыялаў дзяржаў-удзельніц было падпісана актуалізаванае Пагадненне аб супрацоўніцтве і ўзаемадзеянні ў інавацыйнай сферы паміж ДКНТ і Фондам "Сколкава". Пра гэта паведаміў Старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Аляксандр Шумілін. Паводле яго словаў, пагадненне прадугледжвае магчымасці для беларускага боку карыстацца сэрвісамі экспертызы, інфармацыйнай падтрымкі, прасоўвання на рынкі, пошуку партнёраў для размяшчэння замоваў, пошуку спажыўцоў у праектах камерцыялізацыі сярод індустрыяльных паркаў "Сколкава", а таксама ўзаемнае вывучэнне вопыту працы і арганізацыйна-прававых формаў дзейнасці.

Таксама адбылася сустрэча Старшыні ДКНТ з Першым намеснікам губернатара Калужскай вобласці Дзмітрыем Дзянісавым. У рамках развіцця супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь з Калужскай вобласцю быў рэалізаваны шэраг праектаў па будаўніцтве жылых комплексаў і сацыяльных аб'ектаў. Для развіцця гандлёва-эканамічных адносін адкрыта прадпрыемства ТАА «БЕЛТРЭЙД», на якое ўскладзена функцыя гандлю беларускімі прадуктамі па фармаце «гандлёвага дома». Ідзе актыўнае ўзаемадзеянне па ўмацаванні культурных сувязяў, развіццю супрацоўніцтва паміж установамі адукацыі, навуковымі арганізацыямі.

Па выніках сустрэчы было прынята рашэнне правесці чацвёртае пасяджэнне Працоўнай групы па супрацоўніцтве Рэспублікі Беларусь і Калужскай вобласці Расійскай Федэрацыі ў III-IV квартале 2019 года ў Калужскай вобласці з мэтай абмеркавання магчымасцяў рэалізацыі сумесных праектаў, развіцця супрацоўніцтва гарадоў-пабрацімаў ​​як пляцоўкі для далейшага эканамічнага развіцця.