наверх

На пасяджэнні Грамадска-кансультацыйнага савета пры ДКНТ разгледжаны пытанні дапаўнення Пераліку высокатэхналагічных тавараў Рэспублікі Беларусь

На пасяджэнні Грамадска-кансультацыйнага савета пры ДКНТ разгледжаны пытанні дапаўнення Пераліку высокатэхналагічных тавараў Рэспублікі Беларусь

2019         Просмотров: 406 Вернуться назад

На пасяджэнні Грамадска-кансультацыйнага савета пры ДКНТ разгледжаны пытанні дапаўнення Пераліку высокатэхналагічных тавараў Рэспублікі Беларусь

На пасяджэнні Грамадска-кансультатыўнага савета па развіцці прадпрымальніцтва ў навукова-тэхнічнай і інавацыйнай сферах пры Дзяржаўным камітэце па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь разгледзелі і адобрылі прапановы, падрыхтаваныя для ўключэння ў праект пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь “Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 23 чэрвеня 2012 г. № 574”.

Прапануецца ўключыць у дзеючы Пералік высокатэхналагічных тавараў 9 дадатковых кодаў адзінай Таварнай наменклатуры знешнеэканамічнай дзейнасці Еўразійскага эканамічнага саюза (ТН ЗЭД ЕАЭС). Усе таварныя пазіцыі, якія  ўключаюцца ў гэты Пералік,  ставяцца да вытворчасцяў V і VI тэхналагічных укладаў: электратранспарт і зарадныя прылады для яго, медыцынскае лазернае абсталяванне, гармоны і інш.

Дапаўненні, што ўносяцца  , абумоўлены уключэннем у пералік высокатэхналагічных напрамкаў, устаноўленых Дзяржаўнай праграмай інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2016 - 2020 гады, напрамкі “электратранспарт і яго інфраструктура”.

Акрамя таго, у 2017-2018 гадах зменена міжнародная метадалогія па ацэнцы ўзроўню тэхналагічнасці тавараў. Адпаведныя змены ўжо ўлічаны ў сістэме нацыянальнага статыстычнага уліку ўзроўню тэхналагічнасці экспарту тавараў.

Ўключэнне ў Пералiк высокатэхналагічных тавараў новых таварных пазіцый будзе спрыяць стварэнню экспартна-арыентаваных і імпартазамяшчальных высокатэхналагічных вытворчасцей і пашырэнню выпуску адпаведнай прадукцыі з высокім дабаўленым коштам.