наверх

Новую стратэгію ў сферы інтэлектуальнай уласнасці распрацоўваюць у Беларусі

Новую стратэгію ў сферы інтэлектуальнай уласнасці распрацоўваюць у Беларусі

2019         Просмотров: 48 Вернуться назад

Новую стратэгію ў сферы інтэлектуальнай уласнасці распрацоўваюць у Беларусі

Новую стратэгію ў сферы інтэлектуальнай уласнасці распрацоўваюць у Беларусі. Пра гэта паведаміў сёння журналістам першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Андрэй Касоўскі перад адкрыццём рэгіянальнага семінара "Палітыка ў сферы інтэлектуальнай уласнасці для ўніверсітэтаў і навукова-даследчых інстытутаў", перадае БЕЛТА.

У Беларусі рэалізуецца стратэгія ў сферы інтэлектуальнай уласнасці на 2012-2020 гады. Гэта асноватворны дакумент, які вызначае напрамкі развіцця гэтай сістэмы ў краіне. Ключавая роля ў гэтым працэсе належыць Дзяржаўнаму камітэту па навуцы і тэхналогіях і падведамнай яму арганізацыі - Нацыянальнаму цэнтру інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ). "У цяперашні час мы распрацоўваем новую стратэгію краіны ў сферы інтэлектуальнай уласнасці, шукаем тыя ключавыя падыходы, якія дадуць магчымасць Беларусі быць на ўзроўні перадавых краін у гэтай галіне. Пакуль у сілу аб'ектыўных прычын мы трохі адстаем, але вельмі хутка рухаемся наперад, напрыклад, па колькасці зарэгістраваных ліцэнзійных дамоваў", - сказаў Андрэй Касоўскі.

У новай стратэгіі будуць вызначаныя ключавыя моманты, неабходныя для паскоранага развіцця Беларусі ў сферы інтэлектуальнай уласнасці. "Перш за ўсё мяркуецца змяненне заканадаўства, правапрымяняльнай практыкі. Па выніках сённяшняга семінара мы распрацуем дарожную карту для ВНУ і навукова-даследчых інстытутаў, дзе будзе выкладзены перадавы вопыт руху наперад ў сферы інтэлектуальнай уласнасці", - адзначыў першы намеснік старшыні ДКНТ.

На думку старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Уладзіміра Гусакова, кампетэнтнае распараджэнне вынікамі навуковай і навукова-тэхнічнай дзейнасці, у тым ліку перадача на камерцыйнай аснове правоў на выкарыстанне яе вынікаў, становіцца адной з першачарговых задач, якія неабходна вырашаць арганізацыям Акадэміі навук і Міністэрства адукацыі. "Па выніках працы семінара будуць сфарміраваны практычныя рэкамендацыі, неабходныя кожнай навуковай арганізацыі пры вызначэнні сваёй стратэгіі ў сферы кіравання інтэлектуальнай уласнасцю", - адзначыў ён.

Рэгіянальны семінар праходзіць у Мінску 23-24 кастрычніка на базе Нацыянальнай акадэміі навук. Яго арганізатарамі выступілі Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях, Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці і Сусветная арганізацыя інтэлектуальнай уласнасці (САІУ). З дакладамі і прэзентацыямі выступяць беларускія і замежныя эксперты. На семінары абмяркуюць найбольш актуальныя пытанні распрацоўкі і імплементацыі палітыкі ў сферы інтэлектуальнай уласнасці, разгледзяць перадумовы эфектыўнай камерцыялізацыі інтэлектуальнай уласнасці і трансферу тэхналогій.