наверх

Сістэма дзяржаўнай навуковай экспертызы ў Беларусі з 1 чэрвеня пяройдзе на электронны дакументаабарот

Сістэма дзяржаўнай навуковай экспертызы ў Беларусі з 1 чэрвеня пяройдзе на электронны дакументаабарот

2019         Просмотров: 384 Вернуться назад

Сістэма дзяржаўнай навуковай экспертызы ў Беларусі з 1 чэрвеня пяройдзе на электронны дакументаабарот

Адзіная сістэма дзяржаўнай навуковай і навукова-тэхнічнай экспертыз у Беларусі з 1 чэрвеня пяройдзе на электронны дакументаабарот. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 18 мая 2019 года №309, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях.

Дакументам унесены змяненні ў Палажэнне аб парадку функцыянавання адзінай сістэмы дзяржаўнай навуковай і навукова-тэхнічнай экспертыз. “З улікам праваўжывальнай практыкі неабходна удасканаліць гэтую сістэму ў частцы прававога забеспячэння экспертных працэдур”, - сказалі ў прэс-службе ДКНТ.

Пастановай ствараюцца прававыя асновы для пастаяннай эксплуатацыі інфармацыйна-аналітычнай сістэмы “Адзіная экспертыза”, якая прызначана для выкарыстання ўсімі суб'ектамі экспертнага працэсу ў Беларусі. Гэтая сістэма распрацавана па падпраграме “Лічбавая трансфармацыя” Дзяржаўнай праграмы развіцця лічбавай эканомікі і інфармацыйнага грамадства на 2016-2020 гады. Яна дазволіць аўтаматызаваць асобныя працэсы правядзення экспертызы, у тым ліку падачу і апрацоўку дакументаў у электронным выглядзе, спрасціць працэдуру праходжання дакументаў, забяспечыць аператыўнасць аналізу заяўленых праектаў, празрыстасць і навочнасць дадзенай працы.

Згодна з дакументам, да 1 чэрвеня аб'екты дзяржаўнай экспертызы накіроўваюцца заказчыкам у ДКНТ ў трох экзэмплярах на папяровых носьбітах з дадаткам электроннай копіі. З 1 чэрвеня - у выглядзе электронных дакументаў з дапамогай сістэмы “Адзіная экспертыза” або сістэмы міжведамаснага электроннага дакументаабароту дзяржорганаў, а ў выпадках, прадугледжаных заканадаўствам, - у трох экземплярах на папяровых носьбітах.

Уводзіцца тэрмін “нацыянальны аператар дзяржаўнай экспертызы”, якім з'яўляецца ДУ “БелІСА”, падпарадкаванае ДКНТ. Гэтая арганізацыя ажыццяўляе навукова-тэхнічнае і арганізацыйна-тэхнічнае забеспячэнне дзейнасці ўсіх дзяржаўных экспертных саветаў. “Увядзенне гэтага тэрміна абумоўлена тым, што на ДУ “БелІСА” ускладзены дадатковыя функцыі па арганізацыі дзяржаўнай экспертызы. У іх ліку - адміністраванне інфармацыйна-аналітычнай сістэмы “Адзіная экспертыза”, - растлумачылі ў прэс-службе.

Згодна з пастановай, у дачыненні аб'ектаў, каштарысная вартасць якіх не перавышае 1 тыс. базавых велічынь (цяпер 1 БВ складае Br25,5), праводзіцца ведамасная навукова-тэхнічная экспертыза, пры гэтым не абавязкова ўслед за гэтым праводзіць дзяржаўную экспертызу. “Прыняцце гэтай нормы дасць магчымасць знізіць выдаткі рэспубліканскага бюджэту на правядзенне дзяржэкспертызы, паменшыць нагрузку на дзяржаўныя экспертныя саветы і дасць магчымасць разглядаць больш важныя праекты. Адначасова гэта дазволіць скараціць тэрміны выканання работ, так як затрымкі ўзнікаюць у тым ліку з-за неабходнасці правядзення абавязковай дзяржэкспертызы вялікай колькасці праектаў з адносна невялікім фінансаваннем”, - адзначылі ў прэс-службе. У той жа час права на правядзенне дзяржэкспертызы такіх аб'ектаў захоўваецца па ініцыятыве дзяржаўнага заказчыка або ДКНТ.

Акрамя таго, прадастаўляецца магчымасць правядзення дзяржэкспертызы па ініцыятыве юрыдычных асоб для таго, каб вызначыць мэтазгоднасць далейшых дзеянняў па вызначэнні дзяржзаказчыка і падачы заяўкі на ўключэнне ў дзяржпраграму інавацыйнага развіцця.

Пастановай засноўваецца конкурс на званне лепшага эксперта года. Як заявілі ў прэс-службе, гэта дазволіць стварыць дадатковы стымул для якаснага і аб'ектыўнага аналізу аб'ектаў экспертызы.