Старшыня ДКНТ Аляксандр Шумілін сустрэўся з працоўным калектывам ААТ «Магатэкс»

11 октября 2019

Старшыня ДКНТ Аляксандр Шумілін сустрэўся з працоўным калектывам ААТ «Магатэкс»
2019

У рамках адзінага дня інфармавання Старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Аляксандр Шумілін наведаў ААТ «Магатэкс», дзе сустрэўся з працоўным калектывам і кіраўніцтвам прадпрыемства. Падчас сустрэчы абмяркоўвалася шырокае кола пытанняў, якія тычацца навукова-тэхнічнага развіцця, выпуску інавацыйнай прадукцыі, у тым ліку новых тканін і тканін з новымі спажывецкімі ўласцівасцямі.

Варта адзначыць, што ААТ «Магатэкс» выконвае праект у рамках Дзяржаўнай праграмы інавацыйнага развіцця на 2016-2020 гады. На прадпрыемстве плануюць прымяняць прагрэсіўныя тэхналогіі вытворчасці тканін з новымі спажывецкімі ўласцівасцямі: шматслойныя тканіны, буйнарапартныя жакардавыя тканіны, тканіны высокага напаўнення з ужываннем эластану, тканіны з прымяненнем метаду трансфернага друку, тыпу «black-out» з эфектамі светланепранікальнасці, вогнеўстойлівасці. Планаваная да выпуску прадукцыя не мае аналагаў у Беларусі і валодае высокімі якаснымі характарыстыкамі, прызначана для лёгкай прамысловасці, мэблевай, хімічнай і іншых галін, а таксама для сілавых міністэрстваў і ведамстваў.

У Магілёве Аляксандр Шумілін правёў таксама асабісты прыём грамадзян і сустрэўся са студэнтамі Магілёўскага дзяржаўнага універсітэта імя А.А.Куляшова.







Картинка для анонса: Array