наверх

У 2018 годзе ў дзяржпраграме інавацыйнага развіцця адкрыта 19 новых вытворчасцей

У 2018 годзе ў дзяржпраграме інавацыйнага развіцця адкрыта 19 новых вытворчасцей

2019         Просмотров: 109 Вернуться назад

У 2018 годзе ў дзяржпраграме інавацыйнага развіцця адкрыта 19 новых вытворчасцей

У Беларусі у 2018 годзе па Дзяржаўнай праграме інавацыйнага развіцця ўвялі ў эксплуатацыю 19 новых вытворчасцей, рэалізоўваліся 94 інавацыйных праекта, паведаміў карэспандэнту БелТА Старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Аляксандр Шумілін.
Так, навукоўцы займаліся распрацоўкай перспектыўнай тэхналогіі карпусавання інтэгральных мікрасхем і яе інтэграцыяй у вытворчасць вырабаў прамысловага, спецыяльнага і двайнога прызначэння, фарміраваннем інавацыйна-прамысловага кластара высокіх тэхналогій у галіне складанай медыцынскай тэхнікі, сістэм забеспячэння бяспекі, абсталявання неразбуральнага кантролю. Праца ішла над арганізацыяй вытворчасці высокатэхналагічных комплексаў, оптыка-механічных вырабаў, стварэннем інфраструктуры для аказання медыцынскіх паслуг пры хірургічных захворваннях ў дзяцей.
Для прасоўвання і ўкаранення вынікаў навукова-тэхнічнай дзейнасці ў вытворчую сферу ДКНТ сумесна з Міністэрствам адукацыі і рэгіёнамі развівае інавацыйную інфраструктуру. “Сфарміравана развітая сетка суб'ектаў дадзенай інфраструктуры, якая ўключае 15 тэхнапаркаў і 9 цэнтраў трансферу тэхналогій. Тэхнапаркі створаны ва ўсіх без выключэння абласных цэнтрах краіны, а таксама ў буйных раённых цэнтрах: Пінску, Наваполацку, Горках, плануецца стварэнне тэхнапаркаў у Барысаве, Бабруйску і Оршы”, - паведаміў Аляксандр Шумілін.
ДКНТ актыўна развівае міжнародныя кантакты і супрацоўніцтва ў навукова-тэхнічнай і інавацыйнай сферы. У 2018 годзе арганізаваны калектыўныя раздзелы навукова-тэхнічных распрацовак Беларусі на 12 міжнародных выставах, па выніках якіх заключаны кантракты і перадкантрактныя пагаднення на пастаўку беларускай навукаёмістай і высокатэхналагічнай прадукцыі на агульную суму больш за 8 млн долараў.
Па дадзеных ДКНТ, удзельная вага адгружанай інавацыйнай прадукцыі ў агульным аб'ёме адгружанай прадукцыі арганізацыямі прамысловасці па выніках 2018 года склала 18,6%, што на 2,6 працэнтных пункта вышэй плана. За студзень-лістапад 2018 года доля экспарту высокатэхналагічнай і навукаёмістай прадукцыі ў агульным аб'ёме беларускага экспарту склала больш за 33%, што таксама вышэй планавых значэнняў.