наверх

У 2019-2020 гадах Беларусь і Кітай плануюць рэалізаваць 35 сумесных навукова-тэхнічных праектаў

У 2019-2020 гадах Беларусь і Кітай плануюць рэалізаваць 35 сумесных навукова-тэхнічных праектаў

2019         Просмотров: 60 Вернуться назад

У 2019-2020 гадах Беларусь і Кітай плануюць рэалізаваць 35 сумесных навукова-тэхнічных праектаў

У 2019-2020 гадах Беларусь і Кітай па выніках двух конкурсаў плануюць рэалізаваць 35 сумесных навукова-тэхнічных праектаў, з іх 20 праектаў ужо фінансуецца, 15 - знаходзяцца на ўзгадненні кітайскага боку. Пра гэта паведаміў сёння на адкрыцці Другой навукова-практычнай канферэнцыі «Вопыт кітайскай палітыкі рэформаў і адкрытасці і яго актуальнасць для беларускай мадэлі ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця» Старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Аляксандр Шумілін. Паводле яго словаў, у нашай краіне беларуска-кітайскіх навукова-тэхнічных праектаў рэалізуецца ў тры разы больш, чым з любой іншай краінай, прычым з кожным годам колькасць праектаў павялічваецца на чвэрць.

«Сумесныя праекты выконваюцца ў галіне мікраэлектронікі, аптычных і лазерных тэхналогій, біятэхналогій, новых матэрыялаў і іншых галінаў. Сёлета пачатыя праекты па распрацоўцы энергазберагальнага стэнда для выпрабаванняў трансмісій трактароў пры выкананні сельскагаспадарчых працаў і стварэнні новага тыпу фотакіруемага фазавага мадулятара для прымянення ў такіх глабальных напрамках, як космас і сувязь», - сказаў Аляксандр Шумілін. Ён таксама адзначыў, што адным з перспектыўных і цікавых праектаў з'яўляецца распрацаваны ў БДУ спадарожнік, запушчаны ў кастрычніку 2018 гадоў ў Кітаі з касмадрома «Цзюцюань». Ён паспяхова выведзены на арбіту вышынёй больш за 500 кіламетраў над паверхняй Зямлі.

Актывізацыі двухбаковага навукова-тэхнічнага і інавацыйнага ўзаемадзеяння спрыяе праца профільнай Камісіі Беларуска-Кітайскага міжурадавага камітэта па супрацоўніцтве. Па выніках другога пасяджэння Камісіі пад кіраўніцтвам Старшыні ДКНТ Аляксандра Шуміліна і Міністра навукі і тэхналогій КНР Ван Чжыгана падпісана праграма беларуска-кітайскага навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва на 2019-2020 гады. У яе ўвайшлі перспектыўныя стратэгічныя беларуска-кітайскія праекты, накіраваныя на развіццё сумеснай інфраструктуры і стварэнне сумесных вытворчасцеў. У 2019 годзе ў рамках рэалізацыі названай праграмы створаны Навучальны выпрабавальны цэнтр на базе Сумеснага інстытута Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і Даляньскага політэхнічнага ўніверсітэта, вядуцца працы па стварэнні Кітайска-Беларускага цэнтра па інкубаванню інавацыйных праектаў на базе БНТУ і Шанхайскага ўніверсітэта. У цяперашні час ідзе будаўніцтва ў індустрыяльным парку «Вялікі камень» будынка Кітайска-Беларускага цэнтра супрацоўніцтва ў галіне трансфармацыі навукова-тэхнічных дасягненняў.

Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і КНР устаноўлены 20 студзеня 1992 г. Пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне навукі і тэхнікі паміж урадам Беларусі і ўрадам Кітая падпісана 24 красавіка 1992 г.