наверх

У Беларусі пашыраны пералік інавацыйных тавараў

У Беларусі пашыраны пералік інавацыйных тавараў

2019         Просмотров: 278 Вернуться назад

У Беларусі пашыраны пералік інавацыйных тавараў

У Беларусі абноўлены пералік інавацыйных тавараў. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 11 снежня 2019 года №852, якая апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Як растлумачылі ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях, спіс скарэктаваны з улікам прыярытэтаў інавацыйнага развіцця нацыянальнай эканомікі, выкладзены ў новай рэдакцыі.

У яго ўключаны новыя тавары, якія прайшлі дзяржаўную навукова-тэхнічную экспертызу. Сярод іх - медыцынская рэфрыжэратарная цэнтрыфуга, мабільны комплекс радыёпеленгавання ВЧ-дыяпазону, гнуткія шахтныя сілавыя кабелі розных тыпапазмераў.

Новаўвядзенні накіраваны на стымуляванне выпуску інавацыйнай прадукцыі ў Беларусі. Вытворцы названых тавараў на працягу трох гадоў змогуць карыстацца ільготамі па падатку на прыбытак.

Дакумент уваходзіць у сілу з 1 студзеня 2020 года.