наверх

У Гродне адкрыўся Міжнародны бізнэс-форум «Еўрарэгіён «Нёман-2019»

У Гродне адкрыўся Міжнародны бізнэс-форум «Еўрарэгіён «Нёман-2019»

2019         Просмотров: 141 Вернуться назад

У Гродне адкрыўся Міжнародны бізнэс-форум «Еўрарэгіён «Нёман-2019»

Сёння ў Гродне ў вялікай зале аблвыканкама праходзіць пленарнае пасяджэнне Міжнароднага бізнэс-форуму «Еўрарэгіён «Нёман-2019». У яго працы ўдзельнічае Старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Аляксандр Шумілін. У сваім выступе ён адзначыў, што правядзенне такога маштабнага форуму на беларускай зямлі зрабілася ўжо добрай традыцыяй. «Бізнэс-форум дазваляе не толькі трымаць руку на пульсе гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага ўзаемадзеяння краін рэгіёну, але і спрыяе фарміраванню і ўмацаванню доўгатэрміновых кантактаў, як новых, так і правераных часам. Мэта зразумелая: ацаніць не толькі перспектывы супрацоўніцтва, але і намацаць рэальныя механізмы эфектыўнага росту эканамічных і вытворчых сувязей, стварыць яшчэ лепшыя ўмовы для выпуску інавацыйнай прадукцыі. І ўжо сёння ў час працы Форуму будуць добра бачныя прыклады цеснага і плённага супрацоўніцтва беларускіх арганізацый з калегамі з Літвы, Польшчы і Расіі», – сказаў Аляксандр Шумілін.

Варта адзначыць, што Беларусь пастаўляе тавары на рынкі 149 дзяржаў. Пры гэтым у 2018 годзе экспарт навукаёмістай і высокатэхналагічнай прадукцыі склаў амаль 14 млрд долараў ЗША, г.зн. больш за 33% ад агульнага аб'ёму, што паказвае на канкурэнтаздольных беларускай прадукцыі на глабальным рынку.

Прывабнасць нашай краіны для замежных інвестыцый пацвярджае той факт, што Беларусь паслядоўна паляпшае ўмовы вядзення бізнесу і сёння займае 37-е месца ў свеце ў рэйтынгу Doing Business Сусветнага банка. Рэспубліка актыўна развівае сектар інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, уваходзіць у дзясятку найбольш краін свету, якія інтэнсіўна развіваюцца, і займае 32-е месца па ацэнцы Міжнароднага саюза электрасувязі. У 2019 гозе ў Глабальным індэксе інавацый Беларусь заняла 72-е месца, падвысіўшы свой рэйтынг на 14 пазіцый у параўнанні з 2018 годам. Высокае развіццё інавацый і сферы інтэлектуальнай уласнасці ў нашай краіне было адзначана ў рамках візіту Генеральнага дырэктара Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці Фрэнсіса Гары.

Беларусь займае значныя пазіцыі па паказніках «Распрацоўка мабільных праграмаў» і «Падрыхтоўка спецыялістаў у галіне навукі і тэхнікі» – 6-е месца ў свеце, «Дзяржаўнае фінансаванне агульнай адукацыі» – 8-е месца, «Вышэйшая адукацыя» – 9-е месца, «Вынаходствы і карысныя мадэлі» – 10-е месца, «Экспарт паслуг ІКТ» – 19-е месца. Па абагульненым паказніку «Чалавечы капітал і даследаванні» Беларусь займае высокае 39-е месца ў свеце.

Стварэнне ўмоў для прыцягнення інвестыцый у высокатэхналагічныя сектары эканомікі з'яўляецца адной з задач Дзяржаўнай праграмы інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2016–2020 гады. «Уключэнне праектаў у гэтую праграму дазваляе атрымаць да 50 адсоткаў сумеснага фінансавання са сродкаў інавацыйных фондаў, што, безумоўна, з'яўляецца важным для бізнэс-супольнасці. Асабліва прыемна адзначыць, што шэраг праектаў Дзяржаўнай праграмы рэалізуецца на тэрыторыі Гродзенскай вобласці, інвестыцыйная прывабнасць якой таксама характарызуецца асаблівым эканоміка-геаграфічным становішчам: рэгіён знаходзіцца на стыку Еўрапейскага саюза і Еўразійскага эканамічнага саюза, што адкрывае доступ да новых перспектыўных рынкаў», – паведаміў Аляксандр Шумілін .

Падчас візіту ў Гродна Старшыня ДКНТ Аляксандр Шумілін наведаў ААТ «Белкард», якое ў рамках Дзяржаўнай праграмы інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2016–2020 гады выконвае праект па стварэнні сучаснай вытворчасці аўтакампанентаў павышанага тэхнічнага ўзроўню для легкавых і камерцыйных аўтамабіляў. На прадпрыемстве плануюць укараніць гнуткія хутка пераналаджваемыя тэхналагічныя модулі з ужываннем ЛПК і камп'ютарнай тэхнікі, што забяспечыць павышаную дакладнасць апрацоўкі і зніжэнне выдаткаў.

«Рэалізацыя праекта дасць магчымасць стварыць экспартаарыентаваную вытворчасць аўтакампанентаў павышанага тэхнічнага ўзроўню: карданных валаў, перадач, газанапоўненых амартызатараў і газавых спружын для легкавых і камерцыйных аўтамабіляў», – сказаў Аляксандр Шумілін.