наверх

У Маскве праходзіць 84-е пасяджэнне Эканамічнага савета Садружнасці Незалежных Дзяржаваў

У Маскве праходзіць 84-е пасяджэнне Эканамічнага савета Садружнасці Незалежных Дзяржаваў

2019         Просмотров: 67 Вернуться назад

У Маскве праходзіць 84-е пасяджэнне Эканамічнага савета Садружнасці Незалежных Дзяржаваў

У Маскве праходзіць 84-е пасяджэнне Эканамічнага савета Садружнасці Незалежных Дзяржаваў. На парадку дня дзесяць пытанняў, у тым ліку аб рэалізацыі пілотных міждзяржаўных інавацыйных праектаў Міждзяржаўнай праграмы інавацыйнага супрацоўніцтва дзяржаваў - удзельніцаў СНД на перыяд да 2020 года. З інфармацыяй па гэтым пытанні выступіў Старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Аляксандр Шумілін. Ён адзначыў, што адным з асноўных элементаў Міждзяржаўнай праграмы інавацыйнага супрацоўніцтва дзяржаваў - удзельніцаў СНД на перыяд да 2020 года з'яўляецца рэалізацыя пілотных праектаў. У цяперашні час выконваецца 10 пілотных міждзяржаўных інавацыйных праектаў, асноўнымі ўдзельнікамі якіх выступаюць Беларусь, Расія, Казахстан і Кыргызстан.

«Можна з упэўненасцю сказаць, што гэтыя праекты даюць сёння канкрэтныя вынікі для развіцця навукі, тэхналогій і эканомікі ў нашых краінах», - сказаў Старшыня ДКНТ. Так, у выніку рэалізацыі праекта па стварэнні мініяцюрных датчыкаў магнітных палёў і аўтаномных крыніц электрычнай энергіі распрацаваны ўстаноўкі для вымярэння магнітастрыкцыі ферамагнітных плёнак і ўстаноўкі для тэмпературных вымярэнняў. На сённяшні дзень у навуковых і адукацыйных арганізацыях Расеі ўжо выкарыстоўваецца 6 такіх установак. У рамках праекта па дэтанацыйным сінтэзе нанадыяментаў ў Беларусі ўтылізавана больш за 70 тыс. боепрыпасаў, арганізавана вытворчасць дэтанацыйных нанадыяментаў у аб'ёме больш за 5 млн карат у год.

Тэматыка праектаў вельмі шырокая і закранае такія вобласці, як медыцына, энергаэфектыўнасць, нанатэхналогіі і інш. У іх рэалізацыі ўдзельнічаюць такія арганізацыі, як Расійская карпарацыя ракетна-касмічнага прыборабудавання і інфармацыйных сістэм, Аб'яднаны інстытут праблем інфарматыкі НАН Беларусі, Нацыянальны цэнтр касмічных даследаванняў і тэхналогій Казахстана, НДІ эпідэміялогіі, вірусалогіі і медыцынскай паразіталогіі Арменіі, навукова-практычнае аб'яднанне «Прафілактычная медыцына» Кыргызстана, Інстытут эксперыментальнай ветэрынарыі імя. С.М.Вышалескага (Беларусь) і інш. Усяго задзейнічана 44 навуковыя, даследчыя і вытворчыя арганізацыі, установы вышэйшай адукацыі, якія аб'ядноўваюць больш за 300 навукоўцаў з Беларусі, Расіі, Казахстана, Арменіі, Кыргызстана.

Ход выканання пілотных праектаў разглядаецца двойчы ў год на пасяджэннях Міждзяржаўнага савета па супрацоўніцтве ў навукова-тэхнічнай і інавацыйнай сферах. Апошні раз яны былі разгледжаны на пасяджэнні МС НТІ ў Нур-султане, а таксама на Камісіі па эканамічных пытаннях пры Эканамічным савеце СНД у Маскве ў кастрычніку 2019 года. У цяперашні час аператар праграмы - Фонд "Сколкава" фармуе пералік перспектыўных праектаў на будучыню, праектаў другой чаргі. У гэты пералік ужо ўключаны 9 праектаў.