наверх

У Мінску абмеркавалі перспектывы развіцця галіны прыборабудавання і электронікі

У Мінску абмеркавалі перспектывы развіцця галіны прыборабудавання і электронікі

2019         Просмотров: 47 Вернуться назад

У Мінску абмеркавалі перспектывы развіцця галіны прыборабудавання і электронікі

У Дзяржаўным камітэце па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь у рамках круглага стала абмеркавалі рызыкі і тэндэнцыі далейшага развіцця галіны прыборабудавання і электронікі ў рэспубліцы. У прыватнасці, на сустрэчы абмяркоўваліся пытанні, якія тычацца прыватна-дзяржаўнага навукова-тэхнічнага партнёрства, дзяржпадтрымкі і падрыхтоўкі кваліфікаваных кадраў для ўстойлівага развіцця галіны прыборабудавання і электронікі, а таксама распрацоўкі стратэгіі развіцця гэтай галіны.

Выпрацаваныя і ўзгодненыя удзельнікамі круглага стала рашэнні плануецца накіраваць у адпаведныя органы дзяржаўнага кіравання, а таксама іншым зацікаўленым.

У працы круглага стала ўдзельнічалі прадстаўнікі асацыяцыі «Інавацыйнае прыборабудаванне», Міністэрства эканомікі, Беларускага інавацыйнага фонду, ДУ «БелІСА», ПВТ, БНТУ, бізнэс-школы ІПМ і бізнэсу.