наверх

У Мінску пройдзе семінар па пытаннях інтэлектуальнай уласнасці для ўніверсітэтаў і навукова-даследчых інстытутаў

У Мінску пройдзе семінар па пытаннях інтэлектуальнай уласнасці для ўніверсітэтаў і навукова-даследчых інстытутаў

2019         Просмотров: 39 Вернуться назад

У Мінску пройдзе семінар па пытаннях інтэлектуальнай уласнасці для ўніверсітэтаў і навукова-даследчых інстытутаў

На базе Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 23 і 24 кастрычніка 2019 г. пройдзе рэгіянальны семінар «Палітыка ў сферы інтэлектуальнай уласнасці для ўніверсітэтаў і навукова-даследчых інстытутаў». Яго арганізатарамі выступілі Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці і Сусветная арганізацыя інтэлектуальнай уласнасці (САІУ). З дакладамі і прэзентацыямі выступяць супрацоўнікі САІУ, прадстаўнікі 12 замежных дзяржаваў, а таксама беларускія эксперты.

У ходзе семінара плануецца абмеркаваць найбольш актуальныя пытанні распрацоўкі і імплементацыі палітыкі ў сферы інтэлектуальнай уласнасці для ўніверсітэтаў і навукова-даследчых установаў, разгледзець перадумовы эфектыўнай камерцыялізацыі інтэлектуальнай уласнасці і трансферу тэхналогій.

У рамках семінара таксама адбудзецца пасяджэнне працоўнай групы па падрыхтоўцы палітыкі ў галіне інтэлектуальнай уласнасці для ўстановаў вышэйшай адукацыі і навуковых арганізацый рэспублікі.