наверх

У Мінску выбралі пераможцаў конкурсу сацыяльнай рэкламы «Інтэлектуальная ўласнасць: дзей, вынаходзь, увасабляй»

У Мінску выбралі пераможцаў конкурсу сацыяльнай рэкламы «Інтэлектуальная ўласнасць: дзей, вынаходзь, увасабляй»

2019         Просмотров: 236 Вернуться назад

У Мінску выбралі пераможцаў конкурсу сацыяльнай рэкламы «Інтэлектуальная ўласнасць: дзей, вынаходзь, увасабляй»

У Мінску ў кінатэатры «VOKA CINEMA» адбылася ўрачыстая цырымонія падвядзення вынікаў першага конкурсу сацыяльнай рэкламы «Інтэлектуальная ўласнасць: дзей, вынаходзь, ўвасабляй». У кожнай намінацыі і ўзроставай групе прафесійнае міжнароднае журы выбрала пераможцаў і прызёраў, якім уручылі дыпломы, памятныя падарункі і сувеніры ад арганізатараў. Мерапрыемства атрымалася па-сапраўднаму міжнародным: удзельнікі з Беларусі, Расіі, Славакіі, Малдовы, Украіны і Казахстана падалі свае працы на конкурс. Наймалодшаму з іх споўнілася 7 гадоў, а найстарэйшаму - 87. Усяго ў арганізацыйны камітэт конкурсу паступіла 253 заяўкі ў трох намінацыях, у тым ліку ў катэгорыі «тэкст» - 140 працаў (слоганы - 65, хэштэгі - 39, вершы - 36) , у катэгорыях «графіка» - 53 працы і «відэа» - 8 працаў.

 

Пераможцы і прызёры конкурсу сацыяльнай рэкламы «Інтэлектуальная ўласнасць: дзей, вынаходзь, ўвасабляй»


Тэкст

Хэштэгі

3 месца Карнейчык Арцём (Мінск)

Прыз НЦІУ Лавышык Ліза (Мінск)

Слоганы

Дарослыя

2 месца Курулева Анастасія Сяргееўна (Мінск)

3 месца Сувораў Мікалай Сяргеевіч (Рэчыца)

Каманда

1 месца Лаўнікевіч Эдуард Аляксеевіч, Кандакова Алена Іванаўна (Мінск)

Вершы

Дзеці

2 месца Яфрэмаў Віктар Васільевіч (Масква)

3 месца Мірончык Лізавета Дзмітрыеўна (Мінск)

Дарослыя

1 месца Сцяпанава (Мартынчык) Ганна Сяргееўна (Мінск)

2 месца Сувораў Мікалай Сяргеевіч (Рэчыца)

3 месца Башмур Дар'я Дзмітрыеўна (Гомель)

3 месца Кавалеўская Таццяна Уладзіміраўна (Мінск)

 

Графіка

Дзеці

1 месца Лаўрова Ксенія Аляксандраўна (Мінск)

2 месца Янцікава Марыя Міхайлаўна (Мінск)

3 месца Казлоў Дзмітрый Юр'евіч (Сердабск, Пензенская вобл.)

Дарослыя

1 месца Люцько Аліса Андрэеўна (Наваполацк)

2 месца Гасіч Ганна Сяргееўна (Гомель)

Каманда

Васілеўскі Сяргей Дзмітрыевіч (Мінск), Ільінчук Дзяніс Сяргеевіч (Мінск)

Прыз БЕЛБРЭНД Кучарэшка Кацярына Васільеўна

 

Відэа

1 месца Атанас Ёрданаў Шаргоў і Міцкевіч Алеся Сяргееўна (Браціслава)

2 месца Кацярына Шчалчкова (Цюмень), Таццяна Нікалюк (Цюмень)

ПРЫЗ НЦІУ Прыватная ўстанова культуры «Вектар АРТ» Сяргей Галушкіна


Найлепшыя працы пераможцаў і прызёраў конкурсу ў найбліжэйшы час будуць выкарыстаныя ў якасці сацыяльнай рэкламы ў сродках масавай інфармацыі. Пра гэта паведаміў на цырымоніі ўзнагароджання канкурсантаў Старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Аляксандр Шумілін. «Сённяшні конкурс - гэта міжнароднае мерапрыемства, сабралася больш за 250 працаў удзельнікаў з 6 краінаў свету, і я мяркую, што дадзенае мерапрыемства ўнясе значны ўклад у развіццё сістэмы інтэлектуальнай уласнасці, дапаможа нашым удзельнікам палепшыць свае веды і будзе спрыяць іх далейшаму творчаму росту. У сваю чаргу мы і ў далейшым плануем арганізоўваць і праводзіць падобныя мерапрыемствы», - сказаў ён.

Арганізатарамі конкурсу выступілі Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь і дзяржаўная ўстанова «Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці» пры падтрымцы Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці. Партнёрамі конкурсу сталі Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, грамадскія аб'яднанні «Асацыяцыя абароны інтэлектуальнай уласнасці «БелБрэнд» і «Асацыяцыя рэкламных арганізацыяў», унітарнае прадпрыемства «А1», сумеснае таварыства з абмежаванай адказнасцю «Космас-ТВ», Прадстаўніцтва Міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі «Мір» у Рэспубліцы Беларусь, установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт», «Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў», Федэральная дзяржаўная бюджэтная ўстанова вышэйшай адукацыі «Расійская дзяржаўная акадэмія інтэлектуальнай уласнасці».