наверх

За пяць гадоў Беларусь і Сербія выканалі 23 сумесныя навукова-тэхнічныя праекты

За пяць гадоў Беларусь і Сербія выканалі 23 сумесныя навукова-тэхнічныя праекты

2019         Просмотров: 154 Вернуться назад

За пяць гадоў Беларусь і Сербія выканалі 23 сумесныя навукова-тэхнічныя праекты

З 2014 па 2019 год беларускія і сербскія навукоўцы выканалі 23 навукова-тэхнічныя праекты, у тым ліку ў галіне аграрна-біялагічных, фізіка-матэматычных, хімічных навук і інфармацыйных тэхналогій. Пра гэта паведаміў сёння на сустрэчы з Міністрам адукацыі, навукі і тэхналагічнага развіцця Рэспублікі Сербія Младэнам Шарчэвічам Старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Аляксандр Шумілін. Паводле яго словаў, у цяперашні час (па выніках конкурсу сумесных Беларуска-Сербскіх навукова-тэхнічных праектаў на 2020–2021 гады) падрыхтавана 19 праектных заявак у сферы сельскай гаспадаркі і харчавання, энергетыкі, нанаматэрыялаў, экалогіі і аховы навакольнага асяроддзя і оптаэлектронікі для далейшага фінансавання. «Дзяржаўная экспертная ацэнка з беларускага боку завершана – усе праекты атрымалі станоўчую ацэнку. Таму па выніках маючага адбыцца восенню пасяджэння сумеснай Беларуска-Сербскай камісіі па навукова-тэхнічным супрацоўніцтве мы маглі б падпісаць выніковы пратакол, выканаўчую праграму супрацоўніцтва на 2020–2021 гады і пералік сумесных навукова-тэхнічных праектаў, зацверджаны да фінансавання», - сказаў Аляксандр Шумілін.

Беларуска-сербскае ўзаемадзеянне ў навукова-тэхнічнай і інавацыйнай сферы развіваецца ў рамках Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Саюзным Урадам Саюзнай Рэспублікі Югаславія аб навукова-тэхнічным супрацоўніцтве ад 6 сакавіка 1996 года. Рэалізацыя палажэнняў дадзенага дакумента дазваляе на рэгулярнай аснове беларускаму і сербскаму бакам праводзіць мерапрыемствы двухбаковага ўзаемадзеяння пасярэдніцтвам працы сумеснай Беларуска-Сербскай камісіі па навукова-тэхнічным супрацоўніцтве.