наверх

Аляксандр Шумілін: Беларуска-Кітайскі тэхнапарк у г.Чанчунь унясе істотны ўклад у развіццё двухбаковых адносін

Аляксандр Шумілін: Беларуска-Кітайскі тэхнапарк у г.Чанчунь унясе істотны ўклад у развіццё двухбаковых адносін

2020         Просмотров: 111 Вернуться назад

Аляксандр Шумілін: Беларуска-Кітайскі тэхнапарк у г.Чанчунь унясе істотны ўклад у развіццё двухбаковых адносін

Беларуска-Кітайскі тэхнапарк у г.Чанчунь атрымае новае развіццё і ўнясе істотны ўклад ва ўмацаванне сумеснай навукова-вытворчай інтэграцыі і двухбаковых адносін у цэлым. Пра гэта паведаміў сёння на Беларуска-Кітайскім інавацыйным форуме «Ад сумесных праектаў да інтэграванай экасістэмы» Старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Аляксандр Шумілін. Паводле яго словаў, Беларусь актыўна ўцягнутая ў практычную рэалізацыю глабальнага праекта, ініцыяванага Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам, пад назвай «Адзін пояс і адзін шлях», у якім, несумненна, важнае месца зойме Беларуска-Кітайскі тэхнапарк у г.Чанчунь. «Дзякуючы нашым кітайскім партнёрам ужо пабудаваны комплекс будынкаў тэхнапарку, і ў цяперашні час адным з актуальных пытанняў з'яўляецца напаўненне яго сумеснымі высокатэхналагічнымі праектамі», - сказаў Аляксандр Шумілін. Ён таксама адзначыў, што ў рамках форуму заснавальнікі тэхнапарку - ДКНТ і ўрад правінцыі Цзілінь - прымуць у тэхнапарк першых рэзідэнтаў. Сярод іх: Кітайска-Беларускі цэнтр даследаванняў і распрацовак прэцызійнага медыцынскага абсталявання (Навукова-тэхналагічны парк БНТУ «Палітэхнік» і Беларуска-Кітайскі тэхнапарк у г.Чанчунь); Беларуска-Кітайскі цэнтр па сумеснай распрацоўцы і прымяненні вуглярод-вугляродных кампазіцыйных матэрыялаў (ААТ «СветлагорскХімвалакно» і кампанія «Цзілінь Ленькэ» па спецыяльных графітавых матэрыялах», Беларуска-Кітайскі тэхнапарк у г.Чанчунь); Беларуска-Кітайскі цэнтр па распрацоўцы функцыянальных ягадных культур (Цэнтральны батанічны сад Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, ТАА «Палескія Журавіны» і Паўночна-ўсходні інстытут геаграфіі і экалогіі сельскай гаспадаркі Акадэміі навук Кітая).

Перспектывы працы Беларуска-Кітайскага тэхнапарка ў г.Чанчунь плануецца разгледзець падчас трэцяга пасяджэння Камісіі па навукова-тэхнічным супрацоўніцтве Беларуска-Кітайскага міжурадавага камітэта пад эгідай Міністэрства навукі і тэхналогій Кітая і Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь.

Варта адзначыць, што ў 2020-2021 гадах Беларусь і Кітай выканаюць 35 сумесных праектаў у галіне мікраэлектронікі, аптычных і лазерных тэхналогій, новых матэрыялаў і біятэхналогій. Колькасць двухбаковых навукова-тэхнічных праектаў павялічылася на 65% у параўнанні з 2015-2016 гадамі.