наверх

Аляксандр Шумілін: Конкурс «100 ідэй для Беларусі» далучае моладзь да інавацыйнай дзейнасці

Аляксандр Шумілін: Конкурс «100 ідэй для Беларусі» далучае моладзь да інавацыйнай дзейнасці

2020         Просмотров: 158 Вернуться назад

Аляксандр Шумілін: Конкурс «100 ідэй для Беларусі» далучае моладзь да інавацыйнай дзейнасці

Конкурс «100 ідэй для Беларусі» далучае моладзь да інавацыйнай дзейнасці, у тым ліку для вырашэння задач сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны. Пра гэта паведаміў сёння на цырымоніі адкрыцця фіналу рэспубліканскага моладзевага інавацыйнага праекта «100 ідэй для Беларусі» Старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Аляксандр Шумілін. «Вопыт штогадовага правядзення конкурсу паказаў, што нам не толькі ўдалося аб'яднаць моладзь і актывізаваць яе навуковую і інавацыйную дзейнасць, але і стварыць своеасаблівую «скарбонку» канкрэтных ідэй і перспектыўных навукова-тэхнічных моладзевых распрацовак, якія могуць прынесці карысць як краіне ў цэлым, так і асобнай галіне гаспадаркі, калектыву прадпрыемства або населенаму пункту», - сказаў ён.

Аляксандр Шумілін таксама паведаміў, што пераможцы моладзевага конкурсу «100 ідэй для Беларусі» могуць атрымаць сродкі для распрацоўкі бізнэс-планаў сваіх праектаў і ўдзельнічаць у Рэспубліканскім конкурсе інавацыйных праектаў. Дадзены конкурс праводзіцца з 2010 года і з'яўляецца, па сутнасці, галоўным конкурсам краіны па выяўленні і прасоўванні маладых, таленавітых, перспектыўных спецыялістаў. За 10 гадоў савет конкурсу разгледзеў больш за 1200 праектаў.