наверх

Аляксандр Шумілін правёў асабісты прыём грамадзян у Маладзечанскім райвыканкаме

Аляксандр Шумілін правёў асабісты прыём грамадзян у Маладзечанскім райвыканкаме

2020         Просмотров: 41 Вернуться назад

Аляксандр Шумілін правёў асабісты прыём грамадзян у Маладзечанскім райвыканкаме

Парадак уключэння праектаў у Дзяржаўную праграму інавацыйнага развіцця (ДПІР), умовы вылучэння сродкаў на развіццё інавацыйных праектаў і падтрымку інавацыйнага прадпрымальніцтва - асноўныя пытанні, з якімі жыхары Маладзечна прыйшлі на асабісты прыём да Старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Аляксандру Шуміліну. На сустрэчы абмяркоўваліся і іншыя пытанні. Так, дырэктар ААТ «ЭНЭФ» Наталля Галата пыталася пра парадак удзелу ў міжнародных выставах і мерапрыемствах, якія праводзіць ДКНТ, а дырэктар ТАА «Сучасныя тэхналогіі сувязі» (Цэнтр падтрымкі прадпрымальніцтва) Сяргей Алейнікаў цікавіўся пытаннямі ўдасканалення тэхнічных рэгламентаў у ЕАЭС і патэнтнай падтрымкі беларускіх вынаходак і распрацовак. На ўсе пытанні заяўнікі атрымалі вычарпальныя адказы.

У ходзе візіту ў Мінскую вобласць Аляксандр Шумілін наведаў сялянскую (фермерскую) гаспадарку «ДАК», якая ў рамках ДПІР выконвае праект па стварэнні інавацыйнага цэнтра замкнёнага цыклу: аўтаматызаванага малочна-таварнага комплексу па ўтрыманні дробнага рагатага быдла з поўным цыклам гадавання і лабараторыяй па эмбрыянальным размнажэнні высокапрадуктыўных жывёл, а таксама эксперыментальна-вытворчага міні-завода па перапрацоўцы казінага малака на 5000 літраў у змену. Пры рэалізацыі праекта, які адносіцца да V тэхналагічнага ўкладу, будуць выкарыстаныя новыя для рэспублікі тэхналогіі малочна-таварнага комплексу і перапрацоўчага міні-завода. У прыватнасці, прадугледжваецца ўкараненне айчынных інавацыйных распрацовак (біягазавая ўстаноўка і стацыянарная гідрапонная сістэма).