наверх

Аляксандр Шумілін: Рэалізацыя інавацыйных праектаў павінна стаць лакаматывам развіцця эканомікі рэгіёнаў

Аляксандр Шумілін: Рэалізацыя інавацыйных праектаў павінна стаць лакаматывам развіцця эканомікі рэгіёнаў

2020         Просмотров: 69 Вернуться назад

Аляксандр Шумілін: Рэалізацыя інавацыйных праектаў павінна стаць лакаматывам развіцця эканомікі рэгіёнаў

Рэалізацыя інавацыйных праектаў павінна стаць лакаматывам эфектыўнага эканамічнага развіцця рэгіёнаў. Пра гэта паведаміў сёння на пасяджэнні Бярозаўскага райвыканкама Старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Аляксандр Шумілін. Паводле яго словаў, мясцовыя органы ўлады павінны больш актыўна ўключыцца ў працу па фарміраванні Дзяржаўнай праграмы інавацыйнага развіцця на 2021-2025 гады. «Высокатэхналагічныя праекты ў рэальным сектары эканомікі - гэта драйверы эканамічнага росту не толькі рэгіёна, але і краіны ў цэлым», - падкрэсліў Аляксандр Шумілін. У якасці прыкладу ён прывёў невялікі горад Слаўгарад, які, у рамках Дзяржпраграмы інавацыйнага развіцця, у 2021 годзе арганізуе новую вытворчасць у харчовай прамысловасці на аснове айчыннай сыравіны. Рэалізацыя гэтага праекта дасць магчымасць нарасціць экспарт прадукцыі, а таксама стварыць новыя працоўныя месцы і новыя пункты росту для развіцця эканомікі горада і Магілёўскай вобласці.

Пытанні інавацыйнага развіцця падымаліся сёння і падчас асабістага прыёму грамадзян, які Старшыня ДКНТ правёў у Бярозаўскім райвыканкаме. У прыватнасці, генеральны дырэктар ААТ «Бярозабудматэрыялы» Аляксандр Пабожны цікавіўся рэалізацыяй і фінансаваннем інавацыйных праектаў, а таксама працэдурай іх уключэння ў Дзяржаўную праграму інавацыйнага развіцця. Варта адзначыць, што яшчэ адзін інавацыйны праект - «Укараненне вакуумна-плёнкавай тэхналогіі ліцця» - плануецца рэалізаваць у Бярозаўскім раёне на ААТ «Белаазёрскі энергамеханічны завод».