наверх

Аляксандр Шумілін: стварэнне навукова-тэхнічных цэнтраў у холдынгах будзе спрыяць паскарэнню інавацыйных распрацовак

Аляксандр Шумілін: стварэнне навукова-тэхнічных цэнтраў у холдынгах будзе спрыяць паскарэнню інавацыйных распрацовак

2020         Просмотров: 164 Вернуться назад

Аляксандр Шумілін: стварэнне навукова-тэхнічных цэнтраў у холдынгах будзе спрыяць паскарэнню інавацыйных распрацовак

Стварэнне новых навукова-тэхнічных цэнтраў у холдынгах будзе спрыяць паскарэнню інавацыйных распрацовак. Пра гэта паведаміў сёння на адкрыцці Навукова-тэхнічнага цэнтра холдынгу «АМКАДОР» Старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Аляксандр Шумілін. Паводле яго словаў, у мэтах больш цеснай інтэграцыі навукі і вытворчасці дзяржава сканцэнтравла сваю ўвагу на стварэнні галіновых лабараторый і навукова-практычных цэнтраў на прамысловых прадпрыемствах. «У холдынгах сканцэнтраваны добрыя канструктарскія школы, але для стварэння інавацый патрэбны не толькі інжынерныя, але і навуковыя кадры. Сімбіёз канструктарскай і навуковай школаў якраз і спрыяе стварэнню галіновых лабараторый і навукова-тэхнічных цэнтраў, у тым ліку такога, які адкрываецца сёння», - сказаў Аляксандр Шумілін. Ён таксама адзначыў, што ў рэспубліцы створана 74 галіновыя лабараторыі, якія садзейнічаюць стварэнню і максімальна хуткаму ўкараненню навуковых распрацовак у вытворчасць.

У Навукова-тэхнічным цэнтры «АМКАДОР» кансалідаваны распрацоўшчыкі, выпрабавальнікі і тэхнолагі. Асноўная мэта цэнтра - распрацоўка і вытворчасць высакаякаснага прадукту ў строгай адпаведнасці з пажаданнямі заказчыка. Акцэнт зроблены на лічбавізацыі праектавання: даследаванні лічбавых мадэляў машын і тэхпрацэсаў. Тут будуць акумуляваныя ўсе стадыі жыццёвага цыкла стварэння прадукту: аналіз маркетынгавых даследаванняў, стварэнне 3D-мадэляў, іх даследавання, распрацоўка канструктарскай і тэхналагічнай дакументацыі, выпрабаванні і сертыфікацыя для пацвярджэння адпаведнасці вырабу заданню і яго прыдатнасці да серыйнай вытворчасці. Тэорыя канструктарскіх рашэнняў ўжо ўвасабляецца ў метале на доследна-эксперыментальным заводзе, які адпавядае сусветным стандартам прамысловай вытворчасці.

У рамках прэзентацыі Навукова-тэхнічнага цэнтра адбылася дэманстрацыя новых узораў тэхнікі холдынгу «АМКАДОР». У прыватнасці, машыны цяжкага класу для лесапрамысловага комплексу: харвестар AMKODOR FH3081 і фарвардар AMKODORFF1681, а таксама пагрузчыкі, дрэнаўкладчыка, мульчар і інш.

ААТ «АМКАДОР» - кіруючая кампанія холдынгу» створана ў 1927 годзе. На прадпрыемстве вырабляецца 125 мадэляў і мадыфікацый тэхнікі, без уліку варыянтаў апцыянальных камплектацый машын. У цяперашні час спецыялісты ААТ «АМКАДОР» рыхтуюць шэраг праектаў для ўключэння ў Дзяржаўную праграму інавацыйнага развіцця на 2021-2025 гады.