наверх

Аляксандр Шумілін сустрэўся з працоўным калектывам ААТ «Беларускабель»

Аляксандр Шумілін сустрэўся з працоўным калектывам ААТ «Беларускабель»

2020         Просмотров: 42 Вернуться назад

Аляксандр Шумілін сустрэўся з працоўным калектывам ААТ «Беларускабель»

У рамках адзінага дня інфармавання Старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Аляксандр Шумілін сустрэўся з кіраўніцтвам і працоўным калектывам мазырскага ААТ «Беларускабель». Падчас сустрэчы адбылася грунтоўная размова па пытаннях развіцця прадпрыемства і выпуску інавацыйнай прадукцыі, запатрабаванай на ўнутраным і замежным рынках. Варта адзначыць, што ААТ «Беларускабель» вырабляе мантажныя, тэрмарадыяўстойлівыя і цеплаўстойлівая правады, сілавыя і кантрольныя кабелі, кабелі сувязі і лічыцца адным з найлепшых у кабельнай галіне СНД.

«Свет развіваецца імклівымі тэмпамі, і мы павінны адпавядаць трэндам навукова-тэхнічнага і інавацыйнага развіцця, выпускаць першакласны і запатрабаваны прадукт, калі хочам быць разам з высокаразвітымі краінамі. Наша эканоміка экспартаарыентаваная і вялікую частку вырабленай прадукцыі неабходна прадаць на знешнія рынкі, каб зарабіць валюту, у тым ліку для мадэрнізацыі і паскоранага развіцця. У гэтым плане прадпрыемства рухаецца ў правільным кірунку: пашыраецца асартымент вырабаў і сфера іх ужывання, выкарыстоўваюцца прагрэсіўныя тэхналогіі, нарошчваюцца вытворчыя магутнасці», - падкрэсліў Аляксандр Шумілін. Ён таксама адзначыў, што ў Беларусі вызначаны адзіныя прыярытэты развіцця навукі і інавацый да 2025 года, распрацавана канцэпцыя Дзяржаўнай праграмы інавацыйнага развіцця Беларусі на 2021-2025 гады. «Дзяржкамітэт па навуцы і тэхналогіях працуе над фарміраваннем найлепшых умоваў для навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці і стварэннем спрыяльнага асяроддзя для развіцця высокатэхналагічных вытворчасцей», - сказаў Аляксандр Шумілін.

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 3 красавіка 2020 года №203 ААТ «Беларускабель» прысуджана прэмія Урада за дасягненні ў галіне якасці 2019 года. Урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу адбудзецца 15 ліпеня 2020 года ў канферэнц-зале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Карыстаючыся выпадкам Старшыня ДКНТ павіншаваў калектыў прадпрыемства, пажадаў поспехаў і дасягнення значных вынікаў у працы.

У Мазыры Аляксандр Шумілін узяў удзел у пасяджэнні райвыканкама і правёў таксама асабісты прыём грамадзян. Сярод тых, хто звярнуўся - супрацоўнікі УА «Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт им.И.П.Шамякина» Таццяна Паліева і Вольга Дабадзел. Іх цікавілі, перш за ўсё, пытанні фінансавання інавацыйнай дзейнасці ў галіне адукацыі, удзел у дзяржаўных навуковых праграмах і навуковых даследаваннях, рэалізацыя міжнародных праектаў. Па ўсіх пытаннях Старшыня ДКНТ Аляксандр Шумілін даў вычарпальныя адказы.