наверх

Беларусь і Індыя абмеркавалі перспектывы навукова-тэхнічнага і інавацыйнага супрацоўніцтва

Беларусь і Індыя абмеркавалі перспектывы навукова-тэхнічнага і інавацыйнага супрацоўніцтва

2020         Просмотров: 200 Вернуться назад

Беларусь і Індыя абмеркавалі перспектывы навукова-тэхнічнага і інавацыйнага супрацоўніцтва

Беларусь і Індыя плануюць актывізаваць навукова-тэхнічнае і інавацыйнае супрацоўніцтва, у тым ліку ў сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, медыцыны і фармацыі, энергетыкі, агратэхналогій, аховы навакольнага асяроддзя. Пра гэта ішла размова на пасяджэнні Міжурадавай Беларуска-Індыйскай камісіі па супрацоўніцтве ў галіне навукі і тэхнікі ў рэжыме відэаканферэнцыі. У ходзе пасяджэння бакі абмеркавалі працу Сумеснага цэнтра дэманстрацыі тэхналогій на базе Міжнароднага цэнтра перспектыўных даследаванняў парашковай металургіі і новых матэрыялаў у г.Хайдэрабадзе і разгледзелі ход рэалізацыі мемарандума аб узаемаразуменні паміж Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі і Індыйскай нацыянальнай акадэміяй навук.

Па выніках пасяджэння зацверджана Выканаўчая праграма Беларуска-Індыйскага навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва на 2020-2022 гады, дасягнуты дамоўленасці аб правядзенні чарговага конкурсу Беларуска-Індыйскіх навукова-тэхнічных праектаў ў траўні 2021 года.

Беларуска-Індыйскае навукова-тэхнічнае ўзаемадзеянне ажыццяўляецца ў адпаведнасці з пагадненнем паміж урадам Беларусі і ўрадам Індыі аб супрацоўніцтве ў галіне навукі і тэхнікі ад 1993 года.