Беларусь і Таджыкістан упершыню правядуць конкурс сумесных навукова-тэхнічных праектаў

9 июля 2020

2020

Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь і Міністэрства адукацыі і навукі Рэспублікі Таджыкістан абвяшчаюць першы конкурс сумесных навукова-тэхнічных праектаў на 2021-2022 гады. Заяўкі на конкурс прымаюцца з 1 жніўня па 4 кастрычніка 2020 года па наступных прыярытэтных напрамках двухбаковага беларуска-таджыкскага супрацоўніцтва: інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі і міждысцыплінарныя тэхналогіі; аграпрамысловыя тэхналогіі; энергетыка і энергазберажэнне, аднаўляльная энергетыка; медыцына і медыцынскія тэхналогіі, фармацыя; нана- і біятэхналогіі; хімічныя тэхналогіі; новыя матэрыялы; харчовая бяспека; рацыянальнае прыродакарыстанне, папярэджанне і ліквідацыя наступстваў стыхійных бедстваў; тэхналогіі кіравання воднымі рэсурсамі; тэхналогіі здабычы карысных выкапняў; ахова навакольнага асяроддзя.

Дакументы на конкурс павінны змяшчаць падрыхтаваны ва ўстаноўленым парадку бізнэс-план, пісьмовыя абавязацельствы дзяржаўнага замоўніка па практычным выкарыстанні вынікаў даследаванняў і распрацовак і па долевым удзеле ў фінансаванні. Запоўненыя формы неабходна накіраваць у электронным выглядзе на адрас ДКНТ праз ІАС «Экспэртыза».

Конкурс сумесных навукова-тэхнічных праектаў праводзіцца ў рамках рэалізацыі пагаднення паміж урадамі Беларусі і Таджыкістана аб супрацоўніцтве ў галіне навукі і тэхналогій ад 5 красавіка 2000 года, а таксама ў адпаведнасці з пунктам 3 пратакола першага пасяджэння Сумеснай Беларуска-Таджыкскай працоўнай групы па супрацоўніцтве ў галіне навукі і тэхналогій ад 18 чэрвеня 2020 года.

Картинка для анонса: Array