наверх

ДКНТ і ПРААН плануюць падрыхтаваць праект стратэгіі Беларусі ў сферы інтэлектуальнай уласнасці да 2030 года

ДКНТ і ПРААН плануюць падрыхтаваць праект стратэгіі Беларусі ў сферы інтэлектуальнай уласнасці да 2030 года

2020         Просмотров: 54 Вернуться назад

ДКНТ і ПРААН плануюць падрыхтаваць праект стратэгіі Беларусі ў сферы інтэлектуальнай уласнасці да 2030 года

Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь і Праграма развіцця Арганізацыі Аб'яднаных Нацый у Рэспубліцы Беларусь плануюць падрыхтаваць праект стратэгіі Беларусі ў сферы інтэлектуальнай уласнасці на 2021-2030 гады. План падрыхтоўкі праекта стратэгіі і перспектывы супрацоўніцтва абмяркоўваліся сёння на сустрэчы Старшыні ДКНТ Аляксандра Шуміліна з Пастаянным прадстаўніком ПРААН Аляксандрай Салаўёвай. У рамках двухбаковага ўзаемадзеяння бакі плануюць таксама развіваць рынак франчайзінгу, цэнтры падтрымкі тэхналогій і інавацый і інфраструктуру рынку аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці.

«Дзяржкамітэт па навуцы і тэхналогіях зацікаўлены ў сумеснай працы з ПРААН у рэалізацыі праектаў, накіраваных на дасягненне Мэтаў устойлівага развіцця, у тым ліку па стварэнні Цэнтра навуковага і навукова-тэхналагічнага прагназавання ў Рэспубліцы Беларусь з выкарыстаннем метадалогіі фарсайта», - сказаў Аляксандр Шумілін. Паводле яго словаў, такі цэнтр можа быць створаны на базе Беларускага інстытута сістэмнага аналізу і інфармацыйнага забеспячэння навукова-тэхнічнай сферы. У якасці перспектыўных кірункаў супрацоўніцтва Старшыня ДКНТ таксама назваў стварэнне на тэрыторыі Беларусі сумесных з Беларускім інавацыйным фондам венчурных фондаў для рэалізацыі інавацыйных праектаў, якія адпавядаюць прыярытэтным кірункам і Мэтам устойлівага развіцця. Акрамя таго, Белінфонд гатовы выступіць каардынатарам праектаў у сферы дзейнасці дзяржаўна-прыватнага партнёрства і ўвайсці ў каманду Акселерацыйнай лабараторыі на базе офіса ПРААН, якая будзе займацца паскарэннем і пошукам рашэнняў у галіне інавацыйнага развіцця.

Варта адзначыць, што ДКНТ мае багаты вопыт супрацоўніцтва са структурнымі падраздзяленнямі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый у галіне развіцця інавацыйнай сферы. Так, з ЕЭК ААН рэалізаваны праекты па падрыхтоўцы аглядаў інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь (2011, 2017), праект «Субрэгіянальны агляд інавацыйнай палітыкі», у якіх непасрэдны ўдзел брала ПРААН. У 2019-2020 гадах ДКНТ і ЕЭК ААН рэалізавалі праекты па ацэнцы эфектыўнасці дзяржаўнай інавацыйнай палітыкі, пашырэнню партфеля фінансавых інструментаў дзяржаўнай інавацыйнай палітыкі, у рамках якіх прыцягнутая тэхнічная дапамога ЕЭК ААН.

Даведачна: На 2019-2022 гады ЕЭК ААН удалося прыцягнуць больш за 2,2 млн дал. ЗША донарскіх сродкаў ад урада Швецыі на рэалізацыю праекта «Садзейнічанне інавацыйнай палітыцы ва Усходняй Еўропе і Закаўказі», які забяспечыў фінансавыя магчымасці арганізацыі па падтрымцы інавацыйнага развіцця шасці мэтавых краін праекта, уключаючы Беларусь.