наверх

Каля 1 млн рублёў плануе накіраваць ДКНТ на фінансаванне навукова-даследчых праектаў РНПЦ спорту

Каля 1 млн рублёў плануе накіраваць ДКНТ на фінансаванне навукова-даследчых праектаў РНПЦ спорту

2020         Просмотров: 76 Вернуться назад

Каля 1 млн рублёў плануе накіраваць ДКНТ на фінансаванне навукова-даследчых праектаў РНПЦ спорту

Каля 1 млн рублёў плануе накіраваць Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь на фінансаванне навукова-даследчых праектаў ДУ «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр спорту». Пра гэта паведаміў сёння ў час наведвання РНПЦ спорту Старшыня ДКНТ Аляксандр Шумілін. Паводле яго словаў, на наступныя пяць гадоў запланавана рэалізацыя праектаў па ацэнцы біямеханікі і рэакцыі сардэчна-сасудзістай сістэмы на фізічную нагрузку з выкарыстаннем касцюма з 3D-мадэляваннем, па распрацоўцы сучасных аднаўленчых методык пасля рэканструктыўных аперацый каленных суставаў і вывучэння рызыкі развіцця паталогіі апорна-рухальнага апарата у залежнасці ад віду спорту. «РНПЦ спорту актыўна ўзаемадзейнічае ў навуковым і практычным кірунку з Міністэрствам аховы здароўя, НАН Беларусі і Дзяржкамітэтам па навуцы і тэхналогіях. Такое цеснае супрацоўніцтва дазволіла вывесці працу цэнтра на прынцыпова новы ўзровень - лабараторыя спартовага траўматызму валодае ўнікальнымі айчыннымі тэхналогіямі і аснашчана сучасным высокатэхналагічным абсталяваннем», - сказаў Аляксандр Шумілін.

У сваю чаргу дырэктар ДУ «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр спорту» Ірына Малёваная паведаміла, што ў лабараторыі праводзіцца дыягностыка стану апорна-рухальнага апарату ад шыйнага аддзела хрыбетніка да ступняў і лячэння траўмаў і захворванняў апорна-рухальнага апарату спартоўцаў высокага ўзроўню метадамі рэгенератыўнай медыцыны. «З дапамогай оптыка-тапаграфічнай сістэмы мы маем магчымасць дыягнаставаць парушэнні апорна-рухальнага апарату, а таксама вызначаць наяўнасць цягліцавага дысбалансу ў спартоўцаў. Галоўнай перавагай оптыка-тапаграфічнага метаду з'яўляецца адсутнасць прамянёвай нагрузкі, што робіць гэты метад незаменным для дынамічнага назірання за спартоўцамі», - падкрэсліла яна.

У лабараторыі спартовага траўматызму абследаваліся ўжо больш за 1,5 тысячы спартоўцаў, якім па выніках тэставання былі дадзены індывідуальныя рэкамендацыі па рэабілітацыі і трэніравальным працэсе. У цяперашні час у РНПЦ спорту прыступілі да працы па аказанні высокатэхналагічных паслуг на экспарт. За кошт гэтага будуць акуплены дзяржаўныя ўкладанні і павялічаныя паступленні валюты ў краіну.

Для правядзення навуковых даследаванняў з выкарыстаннем найноўшага сучаснага абсталявання, у тым ліку РНПЦ спорту, у рэспубліцы з лютага 2020 года функцыянуе навукова-адукацыйны кластар «Інавацыйныя тэхналогіі ў спорце». Ініцыятарамі яго стварэння выступілі Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт (БНТУ) і Беларускі ўніверсітэт фізічнай культуры і спорту (БДУФК). На пляцоўцы навукова-адукацыйнага кластара, у рамках Дзяржаўнай праграмы інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2021-2025 гады, плануецца рэалізаваць праект «Стварэнне навукова-інавацыйнага цэнтра па тэставанні спартоўцаў зборных і нацыянальных камандаў Рэспублікі Беларусь». У цэнтры мяркуецца арганізаваць комплексны кантроль за функцыянальным станам спартоўцаў: вызначэнне індывідуальнага ўзроўню розных бакоў падрыхтаванасці і кумулятыўнага трэніровачнага эфекту, выяўленне глыбінных рэзервовых магчымасцяў арганізму спартоўцаў, вызначэнне фактараў, якія лімітуюць развіццё спецыяльнай працаздольнасці на падставе спецыяльных тэстаў, якія адпавядаюць мэтам і задачам этапу і перыяду падрыхтоўкі з улікам спецыфікі віду спорту.