наверх

На Кітайска-Беларускі моладзевы конкурс навуковых і інавацыйных праектаў паступіла каля 200 заявак

На Кітайска-Беларускі моладзевы конкурс навуковых і інавацыйных праектаў паступіла каля 200 заявак

2020         Просмотров: 133 Вернуться назад

На Кітайска-Беларускі моладзевы конкурс навуковых і інавацыйных праектаў паступіла каля 200 заявак

На Кітайска-Беларускі моладзевы конкурс навукова-даследчых і інавацыйных праектаў з усіх беларускіх універсітэтаў, а таксама ад кітайскіх студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў, якія вучацца ў Беларусі і ў Паўночна-Усходнім універсітэце Кітая, паступіла каля 200 заявак. Пра гэта паведаміў сёння на адкрыцці конкурсу Старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Аляксандр Шумілін. Паводле яго слоў, ініцыятыва правядзення моладзевага конкурсу ўяўляе асаблівую каштоўнасць, паколькі яна накіравана на развіццё інавацыйнага прадпрымальніцтва ў моладзевым асяроддзі. «Дзяржава надае вялікае значэнне развіццю інавацыйнага моладзевага прадпрымальніцтва і ускладае самыя вялікія надзеі на маладых, энергічных і крэатыўных, тых, хто гатовы да адкрыццяў і пастаяннага пошуку новага», - падкрэсліў Аляксандр Шумілін. Ён таксама адзначыў, што Кітайска-Беларускі моладзевы конкурс навукова-даследчых і інавацыйных праектаў выдатна дапаўняе комплекс мерапрыемстваў па стымуляванні стартап-руху ў Беларусі. У мінулым годзе ў краіне было праведзена больш за 400 мерапрыемстваў з акцэнтам на стартапы.

У Беларусі сталі ўжо традыцыйнымі штогадовыя маштабныя мерапрыемствы з удзелам кітайскіх навукоўцаў, спецыялістаў, студэнтаў і маладых навукоўцаў - гэта Беларуска-Кітайскі моладзевы інавацыйны форум «Новыя гарызонты», Міжнародны конкурс навукова-тэхнічнага перакладу, Беларуска-Кітайскі міжнародны конкурс-фестываль мастацтваў «Адзін пояс - адзін шлях». «Нашыя краіны пастаянна вядуць сумесную працу па паглыбленні навукова-тэхнічнага і інавацыйнага супрацоўніцтва, а таксама камерцыялізацыі вынікаў навукова-тэхнічнай дзейнасці. Я ўпэўнены, што Кітайска-Беларускі моладзевы конкурс навукова-даследчых і інавацыйных праектаў надасць новы імпульс нашай працы», - сказаў Старшыня ДКНТ Аляксандр Шумілін.

У апошнія гады адносіны паміж Беларуссю і Кітаем у сферы навукі дынамічна развіваюцца. Расце як колькасць, так і маштаб сумесных навукова-тэхнічных праектаў. За апошнія 5 гадоў колькасць беларуска-кітайскіх праектаў павялічылася больш чым на 50%, і ў цяперашні час пры падтрымцы ДКНТ і Міністэрства па навуцы і тэхналогіях КНР паспяхова рэалізуюцца праекты ў галіне мікраэлектронікі, аптычных і лазерных тэхналогій, біятэхналогій, новых матэрыялаў і іншых. Таксама больш за 30 праектаў рэалізуецца па лініі супрацоўніцтва Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў з Пекінскім тэхналагічным інстытутам і Нацыянальным фондам натуральных навук Кітая.

Кітайска-Беларускі моладзевы конкурс навукова-даследчых і інавацыйных праектаў праходзіць 13 кастрычніка ў Навукова-тэхналагічным парку БНТУ "Палітэхнік". У рамках конкурсу адбудзецца прэзентацыя больш за 100 моладзевых навукова-даследчых і інавацыйных праектаў у наступных галінах: матэрыялы і хімічныя прадукты; машынабудаванне і металургія; экалогія, рацыянальнае прыродакарыстанне, перапрацоўка адходаў, энергазберажэнне; медыцына, санітарыя, медыцынская тэхніка; адукацыйныя тэхналогіі, інавацыі ў эканоміцы, культуры і мастацтве.

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі БНТУ, ДКНТ, Інстытут Канфуцыя па навуцы і тэхніцы БНТУ сумесна з Пасольствам Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь.