наверх

Новыя праекты дзяржпраграмы інавацыйнага развіцця паспрыяюць росту эканомікі рэгіёнаў - Шумілін

Новыя праекты дзяржпраграмы інавацыйнага развіцця паспрыяюць росту эканомікі рэгіёнаў - Шумілін

2020         Просмотров: 87 Вернуться назад

Новыя праекты дзяржпраграмы інавацыйнага развіцця паспрыяюць росту эканомікі рэгіёнаў - Шумілін

Новыя праекты, уключаныя указам ад 7 ліпеня №254 у Дзяржаўную праграму інавацыйнага развіцця Беларусі на 2016-2020 гады, паспрыяюць росту эканомікі рэгіёнаў. Пра гэта заявіў карэспандэнту БЕЛТА старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Аляксандр Шумілін.

«У дзяржпраграму ўключаны восем новых праектаў у сферах медыцыны, прамысловасці і АПК, якія рэалізуюць у Івацэвічах, Баранавічах, Барысаве і іншых райцэнтрах. Яны будуць садзейнічаць вырашэнню задач інавацыйнага развіцця рэгіёнаў», - сказаў Аляксандр Шумілін.

У Барысаве створаць вытворчасць аўтамабільных кампанентаў новага пакалення, якія адпавядаюць патрабаванням экалагічных стандартаў Еўра-5, Еўра-6 і вышэй, для перспектыўных мадэляў легкавой, камерцыйнай, грузавой, сельскагаспадарчай і спецыяльнай тэхнікі. СТАА «Белвест» асвоіць новыя рабатызаваныя тэхналогіі ў вытворчасці абутку, ААТ «БВБА» - у нанясенні пакрыццяў на баваўняныя тканіны рознага прызначэння. Обальскі керамічны завод і «Івацэвічдрэў» пачнуць выпускаць новыя віды прадукцыі.

Акрамя таго, да 2024 года ў Мінску пабудуюць дыягнастычны, палатны, аперацыйна-рэанімацыйны корпус пад стварэнне ў РНПЦ «Кардыялогія» цэнтра гібрыднай кардыяхірургіі. Інавацыйныя тэхналогіі па дзяржпраграме асвояць таксама прадпрыемствы сферы АПК - ААТ «Птушкафабрыка Гарадок» і ААТ «Малако».

Па словах старшыні ДКНТ, у дзяржпраграму ўнесены змены, каб забяспечыць якасны рост рэгіёнаў і павышэнне канкурэнтаздольнасці нацыянальнай эканомікі за кошт рэалізацыі інавацыйных праектаў. «Указ накіраваны на паскоранае развіццё розных сектараў эканомікі, эфектыўныя інвестыцыі, садзейнічанне індустрыялізацыі і інавацыям», - адзначыў ён.

Цяпер у Беларусі рыхтуецца праект Дзяржаўнай праграмы інавацыйнага развіцця Беларусі на 2021-2025 гады. Мяркуецца, што ў яе ўвойдуць праекты па самых розных напрамках - ад лічбавых тэхналогій і машынабудавання да медыцыны і сельскай гаспадаркі, заснаваныя перш за ўсё на распрацоўках беларускіх навукоўцаў.