наверх

Прадукцыі на Br1, 7 млрд вырабілі па дзяржпраграме інавацыйнага развіцця ў 2019 годзе

Прадукцыі на Br1, 7 млрд вырабілі па дзяржпраграме інавацыйнага развіцця ў 2019 годзе

2020         Просмотров: 49 Вернуться назад

Прадукцыі на Br1, 7 млрд вырабілі па дзяржпраграме інавацыйнага развіцця ў 2019 годзе

Прадукцыю больш чым на Br1, 7 млрд вырабілі ў 2019 годзе па дзяржаўнай праграме інавацыйнага развіцця Беларусі на 2016-2020 гады. Пра гэта паведаміў сёння журналістам старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Аляксандр Шумілін перад пасяджэннем Прэзідыума Савета Міністраў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Па дзяржпраграме рэалізуецца 125 праектаў, у гэтым годзе-98. За 2019 год здзейснены ўвод у эксплуатацыю па 12 праектах, па 10 адбыўся выхад на праектную магутнасць. Толькі па дзяржпраграме за мінулы год было выраблена прадукцыі больш чым на Br1, 7 млрд - гэта ў 1,5 разы больш, чым у 2018 годзе. Ствараюцца высокапрадукцыйныя працоўныя месцы", - сказаў Аляксандр Шумілін.

Паводле яго слоў, у мінулым годзе былі выкананы практычна ўсе закладзеныя ў праграме паказчыкі, за выключэннем долі адгружанай інавацыйнай прадукцыі. "Але ў лютым мы ўжо ліквідавалі адставанне", - адзначыў Старшыня ДКНТ.

Аляксандр Шумілін звярнуў увагу і на актыўнае развіццё інавацыйнай інфраструктуры. Тэхнапаркі ёсць ва ўсіх абласных цэнтрах краіны, ствараюцца ў буйных раённых цэнтрах.

Старшыня ДКНТ закрануў і пытанні фінансавання. Паводле яго слоў, сёлета складаецца дэфіцыт у памеры амаль Br100 млн па праектах, улучаных у дзяржпраграу"Мы папрацуем з аблвыканкамамі, рэгіянальнымі фондамі. Ёсць дамоўленасць з Банкам развіцця, магчыма, будзем скарыстаць крэдытныя рэсурсы", - расказаў ён.