наверх

Старшыня ДКНТ Аляксандр Шумілін сустрэўся з працоўным калектывам ААТ «Гранітэкс»

Старшыня ДКНТ Аляксандр Шумілін сустрэўся з працоўным калектывам ААТ «Гранітэкс»

2020         Просмотров: 60 Вернуться назад

Старшыня ДКНТ Аляксандр Шумілін сустрэўся з працоўным калектывам ААТ «Гранітэкс»

У рамках маніторынгу праектаў Дзяржаўнай праграмы інавацыйнага развіцця Старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Аляксандр Шумілін наведаў ААТ "Гранітэкс" у г. Гродна, дзе сустрэўся з працоўным калектывам. Падчас сустрэчы адбыўся грунтоўы дыялог і абмеркаванне шырокага кола пытанняў, якія тычацца навукова-тэхнічнага развіцця, а таксама выпуску інавацыйнай прадукцыі і інавацыйнай вытворчасці. Прадпрыемства ў рамках Дзяржаўнай праграмы інавацыйнага развіцця выконвае праект па арганізацыі вытворчасці новых відаў пражы на аснове сучасных валокнаў, новага віду катаніну механіка-хімічным спосабам і змешанай лёнаўтрымальнай пражы з выкарыстаннем катанізаванага льнянога валакна, у тым ліку таго таго, што прайшло дадатковую падрыхтоўку. Новая вытворчасць дасць магчымасць выкарыстоўваць сучасныя натуральныя і хімічныя (поліэфірныя, віскозныя, поліамідныя, арамідныя, металізаваныя) валокны і ніткі, як у чыстым выглядзе, так і ў розных суадносінах з іншымі валокнамі.

У рамках праекта «Школа актыўнага грамадзяніна» Старшыня ДКНТ сустрэўся са студэнтамі і прафесарска-выкладчыцкім складам Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. На сустрэчы абмяркоўвалася дзейнасць Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях, інавацыйныя праекты, а таксама апошнія дасягненні сусветнай і айчыннай навукі.