наверх

Сяргей Шчарбакоў: Важна стымуляваць навукоўцаў і вынаходнікаў распараджацца правамі на інтэлектуальную ўласнасць

Сяргей Шчарбакоў: Важна стымуляваць навукоўцаў і вынаходнікаў распараджацца правамі на інтэлектуальную ўласнасць

2020         Просмотров: 38 Вернуться назад

Сяргей Шчарбакоў: Важна стымуляваць навукоўцаў і вынаходнікаў распараджацца правамі на інтэлектуальную ўласнасць

У цяперашні час важна стымуляваць навукоўцаў і вынаходнікаў распараджацца правамі на інтэлектуальную ўласнасць і выкарыстоўваць вынікі іх творчасці для ўласнай выгады і эканамічнага росквіту краіны ў цэлым. Пра гэта паведаміў на адкрыцці рэгіянальнага семінара «Інтэлектуальная ўласнасць у сучасным свеце: новыя выклікі» намеснік Старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Сяргей Шчарбакоў. Паводле яго словаў, гэта сусветны трэнд, які актыўна падтрымліваецца Рэспублікай Беларусь.

«Сістэма інтэлектуальнай уласнасці – найважнейшы элемент падтрымкі навуковай і інавацыйнай дзейнасці ў краіне. Гэтая сістэма ўстойлівая і эфектыўная, пастаянна ўдасканальваецца. Аднак, будучы цалкам адаптаванай да нацыянальных рэалій функцыянавання эканомікі, яна ўключае ў сябе і імкненне прытрымлівацца стандартаў і актуальным тэндэнцыям на сусветным узроўні», – падкрэсліў Сяргей Шчарбакоў.

Рэгіянальны семінар «Інтэлектуальная ўласнасць у сучасным свеце: новыя выклікі» праходзіць з 25 па 26 лютага 2020 г. у Мінску. У яго працы бяруць удзел прадстаўнікі САІУ, эксперты з Беларусі, Польшчы, Казахстана, Расіі і Славеніі. Мэта семінара – абмеркаванне сучасных пытанняў адукацыі і навучання ў сферы інтэлектуальнай уласнасці; практыкі і праблематыкі ацэнкі і ўліку інтэлектуальнай уласнасці ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама пытанні абароны правоў інтэлектуальнай уласнасці і бяспекі даных у кантэксце глабальнай лічбавізацыі. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці, Сусветная арганізацыя інтэлектуальнай уласнасці (САІУ), а таксама Асацыяцыя абароны інтэлектуальнай уласнасці «БелБрэнд».