наверх

У Белдзяржуніверсітэце адкрылі першы цэнтр падтрымкі тэхналогій і інавацый на базе ўстаноў адукацыі

У Белдзяржуніверсітэце адкрылі першы цэнтр падтрымкі тэхналогій і інавацый на базе ўстаноў адукацыі

2020         Просмотров: 141 Вернуться назад

У Белдзяржуніверсітэце адкрылі першы цэнтр падтрымкі тэхналогій і інавацый на базе ўстаноў адукацыі

Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт падпісалі сёння пагадненне аб стварэнні ў будынку фундаментальнай бібліятэкі універсітэта цэнтра падтрымкі тэхналогій і інавацый (ЦПТІ) другога ўзроўню. Подпісы пад дакументам паставілі генеральны дырэктар НЦІУ Уладзімір Рабаволаў і прарэктар БДУ Васіль Сафонаў. Белдзяржуніверсітэт стаў першай пляцоўкай у сістэме айчыннай вышэйшай адукацыі па адкрыцці дадзенага цэнтра.

Праект па развіцці ЦПТІ ў Беларусі рэалізуецца ў рамках пагаднення з Сусветнай арганізацыяй інтэлектуальнай уласнасці. У адпаведнасці з ім у рэспубліцы прадугледжана рэгіянальная трохузроўневая сетка цэнтраў: ЦПТІ першага ўзроўню рэалізуецца на базе НЦІУ, як каардынуючага органа; другога ўзроўню - на базе Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэкі і яе абласных філіялаў, устаноў адукацыі і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі; трэцяга ўзроўню - на базе арганізацый і прадпрыемстваў. Стварэнне кропак ЦПТІ ва ўстановах адукацыі, як лічыць генеральны дырэктар НЦІУ Уладзімір Рабаволаў, спросціць даследчыкам пошук інфармацыі аб існуючых запатэнтаваных распрацоўках і актывізуе навуковую працу маладых вучоных і выкладчыкаў шляхам прадастаўлення доступу да патэнтных і непатентных баз даных, а таксама правядзення кансультацыйных і навучальных мерапрыемстваў, звязаных з аховай і кіраваннем правамі на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці.

У сваю чаргу Старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Аляксандр Шумілін паведаміў, што стварэнне сеткі цэнтраў падтрымкі тэхналогій і інавацый створыць дадатковыя стымулы для эканамічнага росту і актывізацыі інавацыйнай дзейнасці ў рэспубліцы. Ён таксама адзначыў, што праца Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці адзначана на самым высокім міжнародным узроўні: начальнік аддзела НЦІУ Галіна Бажына за выдатныя дасягненні ў прафесійнай дзейнасці, значны асабісты ўклад у развіццё і прымнажэнне інтэлектуальнага патэнцыялу беларускага народа ўзнагароджана вышэйшай узнагародай Еўразійскай патэнтнай арганізацыі - залатым медалём імя Віктара Іванавіча Бліннікава. «Гэта рашэнне прынята на пасяджэнні Адміністрацыйнага савета Еўразійскай патэнтнай арганізацыі паўнамоцнымі прадстаўнікамі дзяржаў-членаў, і сёння я з задавальненнем перадам ёй гэтую заслужаную ўзнагароду», - сказаў Аляксандр Шумілін.

Залаты медаль імя У.І. Бліннікава «За ўклад у вынаходніцкую і патэнтную справу» заснавана ў 2004 годзе ў гонар першага Прэзідэнта Еўразійскага патэнтнага ведамства (далей - ЕАПВ) Віктара Іванавіча Бліннікава, вядомага дзеяча еўразійскага рэгіёну ў галіне інтэлектуальнай уласнасці, заснавальніка Еўразійскай патэнтнай арганізацыі. Залатым медалём узнагароджваюцца вынаходнікі, спецыялісты і арганізацыі ў галіне інтэлектуальнай уласнасці, іншыя фізічныя і юрыдычныя асобы, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё вынаходніцкай дзейнасці і прававой аховы вынаходак у еўразійскім рэгіёне з вынікамі, значнымі для дзяржаў - удзельніц Еўразійскай патэнтнай канвенцыі; стварэнне, станаўленне і развіццё ЕАПВ. Узнагароджанне медалём адбываецца адзін раз у год. Да медаля выдаецца дыплом устаноўленага ўзору.