наверх

У Мінску ўзнагародзілі граматамі ДКНТ і НЦІУ найлепшых навукоўцаў-вынаходнікаў

У Мінску ўзнагародзілі граматамі ДКНТ і НЦІУ найлепшых навукоўцаў-вынаходнікаў

2020         Просмотров: 42 Вернуться назад

У Мінску ўзнагародзілі граматамі ДКНТ і НЦІУ найлепшых навукоўцаў-вынаходнікаў

У Мінску, напярэдадні прафесійнага свята - Дня вынаходніка і рацыяналізатара, які адзначаецца ў апошнюю суботу чэрвеня, адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання навукоўцаў-вынаходнікаў граматамі Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці. У сваім уступным слове Генеральны дырэктар НЦІУ Уладзімір Рабаволаў адзначыў высокія дасягненні і значныя вынікі беларускіх вучоных і спецыялістаў у галіне машынабудавання, медыцыны, біятэхналогій, ІКТ, новых матэрыялаў, а таксама ў сферы інтэлектуальнай уласнасці. Ад імя Рады Міністраў Рэспублікі Беларусі і Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь ён зачытаў віншаванні вынаходнікам і рацыяналізатарам нашай краіны.

«Беларуская зямля заўсёды славілася творчымі, вынаходлівымі людзьмі - творцамі тэхнічнага прагрэсу. Мы - высокаінтэлектуальная нацыя, якая стварае інавацыйны і якасны тавар. Сёння нашы распрацоўкі запатрабаваныя далёка за межамі Рэспублікі Беларусь, у тым ліку ў такіх высокатэхналагічных краінах, як ЗША, Ізраіль, Нямеччына, Паўднёвая Карэя. Дарагія вынаходнікі і рацыяналізатары! Ваш пастаянны творчы пошук і ўкараненне наватарскіх ідэй асабліва запатрабаваныя зараз, калі стаіць задача актыўнага развіцця эканомікі і прамысловага патэнцыялу нашай краіны. Кожнае ваша адкрыццё, вынаходства, рацыяналізатарскае рашэнне - гэта яшчэ адзін крок у пабудове моцнай, незалежнай і квітнеючай Беларусі!», - гаворыцца ў віншаванні, якое падпісаў намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Ю.В.Назараў. Юрый Віктаравіч пажадаў вынаходнікам і рацыяналізатарам моцнага здароўя і дабрабыту, новых адкрыццяў і дасягненняў.

«Гэты дзень - свята ўрачыстасці навуковай думкі, невычэрпнай тэхнічнай фантазіі і ўпартай стваральнай працы», - адзначыў у сваім віншаванні Старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Аляксандр Шумілін. Ён таксама дадаў, што кожнае адкрыццё, вынаходства, рацыяналізатарскае рашэнне грае важную ролю ў развіцці і станаўленні нашай дзяржавы, прымнажэнні інтэлектуальнага і прамысловага патэнцыялу. Аляксандр Шумілін пажадаў вынаходнікам і рацыяналізатарам поспехаў, новых ідэй і яскравых адкрыццяў.