У Слаўгарадзе рэалізуюць інавацыйны праект у харчовай прамысловасці на мясцовай сыравіне

10 июля 2020

У Слаўгарадзе рэалізуюць інавацыйны праект у харчовай прамысловасці на мясцовай сыравіне
2020

У рамках Дзяржаўнай праграмы інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь ў 2021 годзе ў г. Слаўгарадзе арганізуюць новую вытворчасць кандытарскіх вырабаў на аснове айчыннай біялагічна каштоўнай расліннай сыравіны. Пра гэта паведаміў Старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Аляксандр Шумілін падчас наведвання філіяла прадпрыемства «Чырвоны харчавік». Паводле яго словаў, праект накіраваны на стварэнне новай для рэспублікі прадукцыі - мармеладу з вітамінамі, мармеладу дыябетычнага, мармеладу для харчавання пры інтэнсіўных фізічных нагрузках, жэле з выкарыстаннем мадыфікаванага крухмалу. Для вырабу арыгінальных кандытарскіх вырабаў плануецца выкарыстаць выключна мясцовую сыравіну - яблыкі, грушы, ягады, а таксама мёд з уласнага пчальніку.

«Рэалізацыя інавацыйнага праекта ў Слаўгарадзе па стварэнні высокатэхналагічнай сучаснай вытворчасці харчовых прадуктаў дасць магчымасць нарасціць экспарт і пашырыць геаграфію паставак «Чырвонага харчавіка», а таксама стварыць новыя працоўныя месцы і новыя пункты росту для развіцця эканомікі горада і рэгіёну ў цэлым», - падкрэсліў Аляксандр Шумілін.

З уводам новага тэхналагічнага абсталявання на прадпрыемстве плануюць значна пашырыць асартымент і экспартаваць на рынкі краін Еўрасаюза, Азіі і КНР не менш за 40% вырабленай прадукцыі, стварыць не менш за сто новых працоўных месцаў.

ААТ «Чырвоны харчавік» - адна з найбуйнейшых кандытарскіх фабрык Беларусі, якая займае лідуючыя пазіцыі па вытворчасці пасціла-мармеладных вырабаў.



Картинка для анонса: Array