наверх

Завод белай бляхі ў Мёрах плануе экспартаваць у краіны Еўрасаюза прадукцыі на 190 млн еўра

Завод белай бляхі ў Мёрах плануе экспартаваць у краіны Еўрасаюза прадукцыі на 190 млн еўра

2020         Просмотров: 91 Вернуться назад

Завод белай бляхі ў Мёрах плануе экспартаваць у краіны Еўрасаюза прадукцыі на 190 млн еўра

З выхадам на праектную магутнасць аб'ём вытворчасці інавацыйнай прадукцыі на заводзе па вытворчасці металічнага ліста і белай бляхі ў Мёрах Віцебскай вобласці складзе звыш 220 млн еўра, пры гэтым у краіны Еўразвяза плануецца экспартаваць прадукцыі на 190 млн еўра. Пра гэта паведаміў сёння ў час сустрэчы з працоўным калектывам і кіраўніцтвам «ММПЗ-груп» Старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Аляксандр Шумілін. Паводле яго словаў, тэхнічныя магутнасці завода дазваляюць павялічыць аб'ём вытворчасці да 320 млн еўра ў год, адпаведна, нарасціць і аб'ёмы экспарту.

«Па тэхналагічных магчымасцяў завод па вытворчасці металічнага ліста і белай бляхі ў Мёрах не мае канкурэнтаў не толькі ў СНД, але і ў бліжэйшых заходніх краінах. Гэта сапраўды ўнікальная вытворчасць, якая дазволіць арганізаваць выпуск розных відаў інавацыйнай прадукцыі ў залежнасці ад патрэбаў рынку», - падкрэсліў Аляксандр Шумілін.

Праект па будаўніцтве завода ў Мёрах рэалізуецца ў рамках Дзяржаўнай праграмы інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2016-2020 гады і ў адпаведнасці з Указам Кіраўніка дзяржавы № 271 «Аб рэалізацыі інвестыцыйнага праекта». Яго інавацыйнасць палягае ў стварэнні вытворчасці прынцыпова новай для Беларусі, краін СНД і блізкага замежжа прадукцыі - белай бляхі таўшчынёй 0,1-0,5 мм. Пастаўшчыком абсталявання выступіла вядучая сусветная кампанія «SMS Group GmbH» (Германія).