Навіны
З пачатку года больш за 95 тысяч чалавек скарысталіся паслугамі Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэкі

У студзені-сакавіку 2021 года больш за 95 тысяч карыстальнікаў скарысталіся паслугамі Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэкі (РНТБ). Пры гэтым у рэжыме online – амаль 93 тысячы чалавек.
ПадрабязнейБеларусь прапануе падрыхтаваць моладзевую навукова-тэхнічную праграму Саюзнай дзяржавы

Для ўключэння моладзі ў навуковую дзейнасць Беларусь прапануе падрыхтаваць моладзевую навукова-тэхнічную праграму Саюзнай дзяржавы. Пра гэта паведаміў на ўрачыстым сходзе, прысвечаным Дню яднання народаў Беларусі і Расеі, кіраўнік Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Аляксандр Шумілін.
ПадрабязнейБеларусь ініцыюе новыя напрамкі супрацоўніцтва з інстытутам ядзерных даследаванняў у Дубне

Беларусь ініцыюе новыя напрамкі супрацоўніцтва ў галіне медыцыны з Аб'яднаным інстытутам ядзерных даследаванняў (АІЯД) у Дубне (Расія). Пра гэта паведаміў сёння на сесіі Камітэта паўнамоцных прадстаўнікоў краін - удзельніц АІЯД Старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Аляксандр Шумілін.
ПадрабязнейАляксандр Шумілін усклаў кветкі ў мемарыяльным комплексе «Хатынь»

Старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Аляксандр Шумілін і Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Ігар Карпенка разам з прадстаўнікамі ДУ «БелІСА», БНТУ, БДУІР і іншых арганізацый у рамках акцыі «Дзень памяці Хатыні» ўсклалі кветкі да Вечнага агню і месцаў масавых пахаванняў у мемарыяльным комплексе «Хатынь».
ПадрабязнейБеларусь і Узбекістан абвясцілі конкурс сумесных навукова-тэхнічных праектаў на 2021-2023 гады

Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь і Міністэрства інавацыйнага развіцця Рэспублікі Узбекістан абвясцілі конкурс сумесных навукова-тэхнічных праектаў на 2021-2023 гады.
ПадрабязнейРэспубліканскі конкурс інавацыйных праектаў сёлета пройдзе па новых правілах

Рэспубліканскі конкурс інавацыйных праектаў сёлета пройдзе па новых правілах. Новая рэдакцыя палажэння аб конкурсе зацверджана пастановай Савета Міністраў №136 ад 9 сакавіка 2021, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Юрый Лукашэвіч.
ПадрабязнейАляксандр Шумілін сустрэўся з вучнёўскай і студэнцкай моладдзю Гомельскай вобласці

У рамках адзіных дзён інфармавання і праекта «Школа актыўнага грамадзяніна» Старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Аляксандр Шумілін сустрэўся з аспірантамі, магістрантамі, гімназістамі і выкладчыкамі ўстаноў адукацыі Гомельскай вобласці - Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І.П.Шамякіна і гімназіі № 51 г.Гомеля.
ПадрабязнейАляксандр Шумілін: у 2020 годзе распрацавана і даведзена да стадыі практычнага прымянення больш за 1,1 тысячы новаўвядзенняў

У Беларусі ў 2020 годзе распрацавана і даведзена да стадыі практычнага прымянення больш за 1,1 тысячы новаўвядзенняў, у тым ліку новыя віды машын, абсталявання, прыбораў і тэхналагічных працэсаў. Пра гэта паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі Старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Аляксандр Шумілін.
ПадрабязнейАляксандр Шумілін - госць праграмы «Наша раніца» на тэлеканале АНТ

Як будзе развівацца інавацыйная інфраструктура Беларусі, і ў чым карысць тэхнапаркаў для грамадства? З якімі краінамі Беларусь плануе развіваць навукова-тэхнічнае і інавацыйнае супрацоўніцтва, і якія праграмы рэалізуюцца ўжо цяпер?
ПадрабязнейУ МДУ імя А.А.Куляшова плануюць развіваць новыя напрамкі даследаванняў у галіне IT-тэхналогій і эканомікі

У бліжэйшы час у Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А.А.Куляшова плануецца развіццё новых навуковых напрамкаў даследаванняў у галіне IT-тэхналогій і эканомікі. Пра гэта ішла размова на сустрэчы старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Аляксандра Шуміліна з магістрантамі, аспірантамі і выкладчыкамі МДУ імя А.А.Куляшова.
Падрабязней- 1
- 2