наверх

Беларусь і Арменія праводзяць конкурс сумесных навукова-тэхнічных праектаў

Беларусь і Арменія праводзяць конкурс сумесных навукова-тэхнічных праектаў

2021         Праглядаў: 341 Вярнуцца

Беларусь і Арменія праводзяць конкурс сумесных навукова-тэхнічных праектаў

Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь і Камітэт па навуцы Міністэрства адукацыі, навукі, культуры і спорту Рэспублікі Арменія абвяшчаюць конкурс сумесных беларуска-армянскіх навукова-тэхнічных праектаў для рэалізацыі ў 2021-2022 гадах. Заяўкі на конкурс прымаюцца з 15 студзеня па 26 лютага па наступных прыярытэтных напрамках навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці ў рамках двухбаковага беларуска-армянскага навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва: лічбавыя інфармацыйна-камунікацыйныя і міждысцыплінарныя тэхналогіі; біялагічныя, медыцынскія, фармацэўтычныя і хімічныя тэхналогіі; энергетыка, будаўніцтва, экалогія і рацыянальнае прыродакарыстанне; машынабудаванне, машынабудаўнічыя тэхналогіі, прыборабудаванне і інавацыйныя матэрыялы; аграпрамысловыя і харчовыя тэхналогіі; забеспячэнне бяспекі чалавека, грамадства і дзяржавы. 

Дакументы на конкурс павінны змяшчаць падрыхтаваны ва ўстаноўленым парадку бізнес-план, пісьмовыя абавязацельствы дзяржаўнага заказчыка па практычным выкарыстанні вынікаў даследаванняў і распрацовак і па долеваму ўдзелу ў фінансаванні. Запоўненыя формы неабходна накіраваць у электронным выглядзе на адрас ДКНТ праз ІАС «Экспэртыза». 

Конкурс сумесных навукова-тэхнічных праектаў праводзіцца ў рамках рэалізацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Арменія аб навукова-тэхнічным супрацоўніцтве ад 31 кастрычнiка 2000 г.