наверх

У МДУ імя А.А.Куляшова плануюць развіваць новыя напрамкі даследаванняў у галіне IT-тэхналогій і эканомікі

У МДУ імя А.А.Куляшова плануюць развіваць новыя напрамкі даследаванняў у галіне IT-тэхналогій і эканомікі

2021         Праглядаў: 244 Вярнуцца

У МДУ імя А.А.Куляшова плануюць развіваць новыя напрамкі даследаванняў у галіне IT-тэхналогій і эканомікі

У бліжэйшы час у Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А.А.Куляшова плануецца развіццё новых навуковых напрамкаў даследаванняў у галіне IT-тэхналогій і эканомікі. Пра гэта ішла размова на сустрэчы старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Аляксандра Шуміліна з магістрантамі, аспірантамі і выкладчыкамі МДУ імя А.А.Куляшова. Ва ўніверсітэце таксама плануюць сканцэнтравацца на даследаваннях у галіне электронікі і фатонікі, шматфункцыянальных матэрыялаў і новых тэхналогій. Акрамя таго, будуць працягнутыя міждысцыплінарныя даследаванні ў галіне фізіка-хімічных асноў атрымання і практычнага выкарыстання неарганічных матэрыялаў, выкарыстання метадаў інтэлектуальнага аналізу даных для прыняцця рашэнняў і элементаў штучнага інтэлекту.

Падчас сустрэчы абмяркоўвалася шырокае кола пытанняў: ад рэалізацыі канцэпцыі «Універсітэт 3.0», падрыхтоўкі кадраў вышэйшай кваліфікацыі, абнаўлення матэрыяльна-тэхнічнай базы ўніверсітэта, выканання аспірантамі і магістрантамі навукова-тэхнічных і інавацыйных праектаў да сацыяльна-эканамічных і грамадска-палітычных тэм развіцця нашай краіны . Аляксандр Шумілін паведаміў аб выніках і дасягненнях Беларусі ў галіне навукова-тэхнічнага і інавацыйнага развіцця, міжнароднага навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва і падзяліўся ўражаннямі ад мінулага Усебеларускага народнага сходу - выступлення кіраўніка дзяржавы і іншых удзельнікаў з'езду. «Ва ўніверсітэце неабходна надаць першачарговую ўвагу нашай моладзі. Гэта, перш за ўсё, пытанні ўдасканалення навучальнага працэсу і ўключэння аспірантаў, магістрантаў і студэнтаў у выкананне навукова-даследчых работ, вынікі якіх будуць укараняцца ў вытворчасць і рэальны сектар эканомікі», - сказаў ён.

Афіцыйная дата стварэння Магілёўскага настаўніцкага інстытута - 1 ліпеня 1913 года. У 1997 годзе пасля правядзення дзяржаўнай акрэдытацыі інстытут быў ператвораны ў Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А.Куляшова. У цяперашні час ён мае тры вучэбна-лабараторныя корпусы, тры вучэбна-спартыўныя комплексы, некалькі музеяў, лабараторыі аператыўнай паліграфіі, інфармацыйных тэхналогій, навучальнага тэлебачання. Нядаўна ў МДУ імя А.А.Куляшова была адкрыта новая спецыяльнасць «сацыяльныя камунікацыі», а ў хуткім часе плануецца адкрыццё спецыяльнасцяў «кіраванне інфармацыйнымі рэсурсамі» і «спартыўна-педагагiчная дзейнасць».

У рамках візіту ў Магілёў Аляксандр Шумілін правёў асабісты прыём грамадзян. Сярод тых, хто запісаўся на сустрэчу - дырэктар ТДА «Тэхнапласт» Міхаіл Паддубны, якога цікавілі пытанні рэалізацыі і фінансавання навукова-тэхнічных і інавацыйных праектаў, выпуску новай імпартазамяшчальнай прадукцыі. Па ўсіх пытаннях Старшыня ДКНТ даў вычарпальныя адказы і тлумачэнні.