наверх

10-ы Рэспубліканскі конкурс інавацыйных праектаў на 2019 год

10-ы Рэспубліканскі конкурс інавацыйных праектаў на 2019 год

Актуальна         Просмотров: 345 Вернуться назад

10-ы Рэспубліканскі конкурс інавацыйных праектаў на 2019 год

Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь пры ўдзеле Беларускага інавацыйнага фонду праводзіць 10-ы юбілейны Рэспубліканскі конкурс інавацыйных праектаў.

Конкурс праводзіцца з мэтай стымулявання рэалізацыі перспектыўных інавацыйных праектаў, садзейнічання ў пошуку інвестыцыйнай падтрымкі інавацыйных праектаў, камерцыялізацыі вынікаў навуковых даследаванняў і распрацовак.

У рамках конкурсу разглядаюцца перспектыўныя інавацыйныя праекты з дэталёва прапрацаванай стратэгіяй рэалізацыі (камерцыялізацыі) і адпаведныя прыярытэтным напрамкам навукова-тэхнічнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь.

Удзельнікамі конкурсу могуць быць юрыдычныя і фізічныя асобы. Удзельнікі конкурсу самастойна выбіраюць, да якой намінацыі адносіцца прадстаўлены імі інавацыйны праект. У намінацыі “Лепшы маладзёжны інавацыйны праект” могуць прымаць удзел фізічныя асобы, узрост якіх не перавышае 35 гадоў. 

Прыём заявак і папярэдні адбор праектаў - да 15 верасня 2019 г.

У мэтах падрыхтоўкі ўдзельнікаў конкурсу да разгляду і абароны інавацыйных праектаў будзе праведзены семінар-трэнінг з прыцягненнем вядучых беларускіх спецыялістаў па інавацыйнай і венчурнай дзейнасці і бізнес-планаванню.

Па выніках разгляду і абароны інавацыйных праектаў савет конкурсу вызначае пераможцаў і прызёраў конкурсу.

У кожнай намінацыі усталёўваецца адзін пераможца і пяць прызёраў, з іх два ўдзельнікі, якія занялі другое месца, і тры - якія занялі трэцяе месца.

Пераможцам і прызёрам конкурсу ўручаюцца дыпломы і прэміі:

за першае месца - 60 тарыфных ставак 1-га разраду (2.130,00 рублёў);

за другое месца - 40 тарыфных ставак 1-га разраду (1.420,00 рублёў);

за трэцяе месца - 20 тарыфных ставак 1-га разраду (710,00 рублёў).

Сярод пераможцаў і прызёраў савет конкурсу адбірае праекты для далейшай камерцыялізацыі іх вынікаў, якія атрымаюць сертыфікат ў памеры 400 тарыфных ставак (14200,0 рублёў).

Палажэнне аб рэспубліканскім конкурсе інавацыйных праектаў і формы конкурснай дакументацыі можна знайсці на сайце конкурсу. 

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна прайсці абавязковую рэгістрацыю на сайце конкурсу, запоўніўшы устаноўленыя арганізатарамі формы (заяўку, пашпарт і бізнес-план інавацыйнага праекта), і накіраваць у друкаваным выглядзе камплект конкурсных дакументаў у адрас Беларускага інавацыйнага фонду (220012, г. Мінск, вул. Талбухіна, д.2, офіс 217). 

Тэрмін падачы дакументаў - да 15 верасня 2019 г.

 

 Кантактны тэлефон +375 17 336 05 69, электронная пошта: rkip@tut.by.

Сайт конкурсу: konkurs.belinfund.by.