наверх

Біржа дзелавых кантактаў, 7.12.2018, Орша

Біржа дзелавых кантактаў, 7.12.2018, Орша

Актуальна         Просмотров: 591 Вернуться назад

Біржа дзелавых кантактаў, 7.12.2018, Орша

Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь пры ўдзеле Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта і Аршанскага раённага выканаўчага камітэта 7 снежня 2018 года ў г. Орша Віцебскай вобласці праводзіць кангрэсныя мерапрыемствы біржы дзелавых кантактаў "Перспектыўныя навукова-тэхнічныя распрацоўкі і інавацыйнае развіццё рэгіёнаў”.

Мэтай правядзення мерапрыемстваў з'яўляецца павышэнне эфектыўнасці ўзаемадзеяння і наладжванне ўзаемавыгадных эканамічных сувязяў паміж навуковымі, адукацыйнымі і вытворчымі структурамі, стымуляванне інавацыйнай актыўнасці арганізацый ва ўсіх галінах як у Віцебскай вобласці, так і ў Рэспубліцы Беларусь у цэлым.

Перад прадстаўнікамі патэнцыйных заказчыкаў спажыўцоў пройдуць выстава і прэзентацыя інавацыйных распрацовак і інавацыйнай прадукцыі арганізацый Рэспублікі Беларусь, якія маюць высокі патэнцыял для камерцыялізацыі і прапанаваных для ўкаранення (прымянення) на прадпрыемствах рэгіёну, запланавана правядзенне дзелавых перамоў.

Удзел у мерапрыемствах бясплатны.

Месца правядзення мерапрыемстваў: г. Орша Віцебскай вобласці, вул. Аляксандра Астроўскага, 2 (будынак Аршанскага раённага выканаўчага камітэта).

Пачатак працы - 11.00. Рэгістрацыя ўдзельнікаў і пачатак працы выставы - з 9.00.

Заяўкі на ўдзел у кірмашы інавацыйных распрацовак могуць быць накіраваны на адрас электроннай пошты vcm74@mail.ru.

Арганізацыйна-тэхнічнае забеспячэнне правядзення мерапрыемстваў ажыццяўляе ККУП “Віцебскі абласны цэнтр маркетынгу”.

Даведка па тэлефоне +375 212 246316, +375 33 6323473, +375 33 6133191 і па электроннай пошце vcm74@mail.ru.

Дадатковая інфармацыя таксама можа быць атрымана на сайце marketvit.by.