наверх

Кірмаш інавацыйных распрацовак “Прамысловасць: ад інавацыі да вытворчасці”

Кірмаш інавацыйных распрацовак “Прамысловасць: ад інавацыі да вытворчасці”

Актуальна         Просмотров: 200 Вернуться назад

Кірмаш інавацыйных распрацовак “Прамысловасць: ад інавацыі да вытворчасці”

У рамках справавой праграмы Беларускага прамыслова-інвестыцыйнага форуму-2019 18 верасня 2019 года адбудзецца Кірмаш інавацыйных распрацовак “Прамысловасць: ад інавацыі да вытворчасці”.

Тэматыка кірмашу - інавацыйныя распрацоўкі для прамысловасці.

Мэта правядзення кірмашу - садзейнічанне камерцыялізацыі інавацыйных распрацовак у галіне прамысловасці і інтэнсіфікацыі сувязяў паміж навукай і прамысловай вытворчасцю.

Кірмаш праводзіцца ў фармаце прэзентацыі інавацыйных распрацовак вытворцамі навукова-тэхнічнай і інавацыйнай прадукцыі перад прадстаўнікамі патэнцыйных замоўнікаў.

Месца правядзення - Футбольны манеж, пр.Пераможцаў, 20/2, канферэнц-зала № 2, г.Мінск.

Рэгістрацыя ўдзельнікаў з 10.00. Пачатак працы - 11.00. Удзел у кірмашы бясплатны.

Запрашаем узяць удзел у працы кірмашу аўтараў інавацыйных распрацовак з навуковых арганізацый і ўстаноў адукацыі, малых інавацыйных прадпрыемстваў, прадстаўнікоў прадпрыемстваў - патэнцыйных інвестараў і спажыўцоў інавацыйных распрацовак, спецыялістаў органаў дзяржаўнага кіравання, якія займаюцца пытаннямі навукова-тэхнічнай і інавацыйнай палітыкі, вытворцаў навукова-тэхнічнай прадукцыі, бізнэсу, суб'ектаў інавацыйнай інфраструктуры і іншых зацікаўленых асоб.

Заяўкі паводле прыкладзеных формаў просім накіроўваць на адрас электроннай пошты seminar@belisa.org.by або па факсе +375 (17) 203 13 19.

Дадатковую інфармацыю па пытаннях правядзення і ўдзелу ў кірмашы можна атрымаць па тэлефоне: +375 (17) 203 13 19 і на сайце БелІСА.