наверх

Міжнародны конкурс "Інтэлектуальная ўласнасць: дзей, вынаходзь, увасабляй»

Міжнародны конкурс "Інтэлектуальная ўласнасць: дзей, вынаходзь, увасабляй»

Актуальна         Просмотров: 88 Вернуться назад

Міжнародны конкурс "Інтэлектуальная ўласнасць: дзей, вынаходзь, увасабляй»

З 1 кастрычніка 2019 г. стартаваў міжнародны конкурс сацыяльнай рэкламы «Інтэлектуальная ўласнасць: стварай, вынаходзь, увасабляй».

Асноўныя мэты конкурсу - прыцягненне ўвагі грамадскасці да пытанняў інтэлектуальнай уласнасці; распаўсюджванне ведаў аб інтэлектуальнай уласнасці сярод насельніцтва; папулярызацыя значнасці інтэлектуальнай уласнасці для сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь.

Арганізатарамі конкурсу выступілі Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь і дзяржаўная ўстанова «Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці» пры падтрымцы Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці.

У конкурсе могуць узяць удзел як асобныя грамадзяне, так і групы асоб ад 2 чалавек, у тым ліку творчыя калектывы і арганізацыі.

Конкурс працягнецца да 15 лістапада 2019 г.

Уся неабходная інфармацыя для ўдзелу ў конкурсе размешчана ТУТ.

Узнагароджанне пераможцаў адбудзецца 11 снежня 2019 г.