наверх

Прэмія Саюзнай дзяржавы ў галіне навукі і тэхнікі

Прэмія Саюзнай дзяржавы ў галіне навукі і тэхнікі

Актуальна         Просмотров: 52 Вернуться назад

Прэмія Саюзнай дзяржавы ў галіне навукі і тэхнікі

Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь і Міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі Расійскай Федэрацыі пры падтрымцы Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы з 15 лютага па 1 красавіка 2019 года прымаюць дакументы на суісканне Прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне навукі і тэхнікі.

Прэмія прысуджаецца беларускім і расійскім навукоўцам, спецыялістам або калектывам (да шасці чалавек) за выдатныя вынікі сумесных навуковых даследаванняў, адкрыцці і навуковыя дасягненні, і тым, хто ўнёс значны ўклад у развіццё прыродазнаўчых, тэхнічных і гуманітарных навук, а таксама за сумесную распрацоўку узораў новай тэхнікі і прагрэсіўных тэхналогій , якія забяспечваюць інавацыйнае развіццё эканомікі, сацыяльнай сферы і ўмацаванне абараназдольнасці Саюзнай дзяржавы.

Прэмія прысуджаецца адзін раз у два гады тром лаўрэатам. Памер адной прэміі складае 5,0 мільёнаў расійскіх рублёў.

Парадак вылучэння работ на суісканне Прэміі, а таксама неабходны камплект формаў для прадстаўлення вызначаны ў Палажэнні аб Прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне навукі і тэхнікі, зацверджаным Пастановай Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы ад 13 снежня 2018 г. № 31.

Кантактная асоба: Ліпніцкая Наталля Георгіеўна, тэл. +375172949273, lipnitskaya@gknt.gov.by, адрас: 220072, г. Мінск, вул. Акадэмічная, 1.